У праект рэстаўрацыі будынка, дзе мясціўся абласны КДБ, укладуць 150 тысяч рублёў
Але грамадскасці так і не паведамілі, што плануюць зрабіць у помніку архітэктуры 18-га стагоддзя – былым Палацы губернатара. КДБ размяшчаўся ў гэтым гістарычным будынку па вул. Савецкай (былой Дварцовай) з 1950-х гадоў – як толькі былы губернатарскі палац быў адрэстаўраваны пасля вайны. Два гады таму абласное ўпраўленне КДБ атрымала новую рэзідэнцыю ў цэнтры Віцебску: на вуліцы Калініна быў адмыслова для гэтый структуры быў пабудаваны новы сучасны гмах.
Докшыцкія ўлады стварылі рэзерв са 100 працоўных месцаў для грамадзян, якія маюць патрэбу ў патранажы з боку дзяржавы
Мясцовы раённы выканаўчы камітэт загадаў кіраўніцтву 25-ці прадпрыемстваў і ўстаноў Докшыцкага раёна стварыць браню для прыёму на працу ста жыхароў рэгіёну, якія асабліва маюць патрэбу ў сацыяльнай абароне і не здольныя на роўных умовах канкурыраваць на рынку працы, а таксама для бацькоў, якіх суд абавязаў кампенсаваць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне іх дзяцей.
Заяўка «гуляе» ад аднаго да другога, а пытанне не вырашаецца
Несвоечасовае рэагаванне на звароты – адна з прычын нараканняў на работу службы 115. Дзржкантроль па Віцебскай вобласці агучыў вынікі сваёй тыднёвай праверкі.
У Мёрах стане менш калонак вады
Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара па эксплуатацыі раённых аб’ектаў ВКГ участка водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі Мёрскага раёна Юрый Мяцеліца.
За 2022 год Браслаўскай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету выяўлены 103 парушэнні
Як паведаміў сайту klich.by старшы дзяржінспектар Браслаўскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Вадзім Ягоранкоў, супрацоўнікамі Браслаўскай міжраённай інспекцыяй за 2022 год было выяўлена 103 парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства ў сваёй зоне адказнасці, з іх — 38 парушэнняў у сферы рыбалоўства. правілаў палявання, 36 - парушэнняў па лесакарыстанні і 18 - іншых парушэнняў.