Субота, 19 Жнівень 2023

У партыі «Белая Русь» на увесь Дубровенскі раён – усяго 36 чальцоў

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Нядаўна створаная партыя, якая прэзентавала сябе як самае масавае прадстаўніцтва ад усіх слаёў беларускага грамадства, насамрэч аказалася не такой ужо і шматлікай. Гэта стала відавочна цяпер, калі пачаліся пасяджэнні раённых партыйных саветаў. Дубровенская «раёнка» апубліукавала справаздачу з гэтага мерапрыемства, зазначыўшы, што ў раёне 36 чальцоў партыі «Белая Русь». Газета «Дняпроўская праўда» была шчырай, тады як іншыя «раёнкі», пішучы пра пасяджэнні саветаў, сціпла не згадвалі колькасць партыйцаў.

Паводле старшыні раённай партыйнай структуры Ларысы Крыштопавай, надышоў «этап арганізацыйнай працы». Таму самае галоўнае пытанне, якое абмяркоўвалася на пасяджэнні, -- «работа з грамадзянамі наконт уступлення ў партыю» напярэдадні электаральнай кампаніі.

Першае пасяджэнне партыйнага савету зрабілі адкрытым, запрасіўшы на яго прадстаўнікоў грамадскіх структур -- РГА«Белая Русь», БРСМ, Беларускага саюза жанчын і Беларускага грамадскага аб“яднання ветэранаў. Сярод прыхільнікаў гэтых утварэнняў «Белая Русь» плануе зайсці «неабыякавых людзей, якія прыйдуць у партыю на покліч сэрца».

Максім Вішнякоў