Чацвер, 15 Студзень 2026

Прызначаны новы старшыня Віцебскага аблвыканакама - Аляксандр Мікалаевіч Рагожнік

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Аляксандра Субоціна, змешчанага з пасады кіраўніка Віцебскай вобласці, Лукашэнка паабяцаў “загрузіць на ўсю катушку” . Падчас прызначэння ён чарговы раз негатыўна выказаўся пра стан  Віцебскай вобласці, заявіўшы, што яна “патрабуе прарыву”.  Былога кіраўніка праблемнага рэгіёна ён прызнаў “добрым чалавекам” і паабяцаў “загрузіць на ўсю катушку” на іншай працы, якая  будзе “тычацца знешняга контура нашай краіны і іншых накірункаў”.

Аляксандр Рагожнік нарадзіўся ў у 1976 г. у Гомелі, скончыў Гомельскі ўніверсітэт імя Ф. Скарыны, пасля чаго служыў у органах унутраных спраў.

Прафесійную дзейнасць пачаў з пасады інспектара аддзела «Гомель-Пасажырскі» мытнага пункта Гомельскай мытні, затым быў галоўным спецыялістам аддзела рэгіянальнага развіцця адміністрацыі свабоднай зоны «Гомель-Ратон», мэнэджэрам аддзела маркетынгу на адным з прадпрыемстваў, пасля чаго перайшоў на працу ў Міністэрства энергетыкі, дзе быў спачатку галоўным спецыялістам, а пасля - эканамічным дарадцам эканамічнага ўпраўлення.

З 2003 г. кіраваў рознымі ўнітарнымі прадпрыемствамі, з 2018г. працаваў генеральным дырэктарам ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Мінскі маторны завод». У 2022 годзе Рагожнік быў прызначаны Міністрам прамысловасці.

Апошняя яго пасада ( з чэрвеня 2024г.) - надзвычайны і паўнамоцны пасол Беларусі ў Расіі.

Аляксандр Субоцін, якога 15 студзеня змясцілі з былой пасады, прабыў стршынём Віцебскага аблвыканкама  менш за  5 год ( быў прызначаны  13 снежня  2021 г.). Яго змяшчэнне не стала сенсацыяй: падчас апошніх нарадаў у Аляксандра Лукашэнкі праца Субоціна не аднойчы была аб’ектам крытыкі. Хаця той стараўся даказаць сваю адданасць дзяржаве і яе палітыцы - падчас яго кіраўніцтва ў Віцебску, хоць і са спазненнем, але пабудавалі Плошчу дзяржаўных сімвалаў з флагштокам вышынёй пад 70м, і нават увялі ў строй СПА-комплекс “Южный”, даўгабуд 14-гадовай даўніны. 

Руслан Ягудзін