Такі парадак рэчаў Ігара Цеплякова вельмі цешыць. Сваімі думкамі пра ліквідацыю ўсіх апазіцыйных партый і падтрымку праўладных партыйных структур старшыня Віцебскай абласной арганізацыі ЛДПБ падзяліўся з афіцыйнай гарадской газетай «Витьбичи». Ад каго сыходзіла ініцыятыва апублікавання інтэрв“ю, застаецца невядомым, але альтэрнатыўных меркаванняў дзяржСМІ ніколі яшчэ не друкавала і наўрад ці надрукуе ў бліжэйшай будучыні.

Выбарчая кампанія – 2024, захаванне гістарычнай памяці і ідэалагічны склад былі ў цэнтры ўвагі семінара-навучання, што прайшоў у Мёрскім райвыканкаме. У ім бралі ўдзел старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў і дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў па Мёрскай выбарчай акрузе № 15, гендырэктар КУП «Віцебскаблдарбуд» Уладзімір Мацвееў.

На платформе “Зручны горад” 16 кастрычніка з’явілася петыцыя №5712, у якой група мясцовых актывістаў просяць кіраўніцтва Віцебскага гарвыканкама адрамантаваць лесвіцу ў парку 30-годдзя УЛКСМ у Віцебску. Зварот ужо падтрымалі 19 жыхароў горада і збор подпісаў працягваецца.

З 15 снежня 2021 года ў Беларусі функцыянуе сістэма грамадскіх інспектараў Камітэта дзяржаўнага кантролю.

У Віцебскім дзяржуніверсітэце імя П. М. Машэрава адбылася сустрэча ідэалагічнага актыву горада з генеральным дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, старшынём праўлення Беларускага таварыства "Веды" Вадзімам Гігіным і палітычным аглядальнікам ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне" Яўгенам Пуставым. Размова ішла пра будучыя выбары і пра забойства Іазафата Кунцэвіча – дату ў гісторыю, якую Гігін лічыць незаслужана забытай.