Дзіцячыя акадэміі футболу ў раёнах Віцебскай вобласці створаць на базе пастаўскай
Беларуская федэрацыя футбола мае намер стварыць у раёнах Віцебскай вобласці футбольныя філіялы для навучання дзяцей. Пра гэта журналістам на адкрыцці абноўленай футбольнай пляцоўкі СДЮШАР ФК "Віцебск" паведаміў былы кіраўнік Віцебскай вобласці, а цяпер старшыня асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" Мікалай Шарстнёў.
У Браслаўскім раёне міліцыянты будуць шукаць зброю
Як піша сайт раёнкі, асноўны этап спецыяльнага комплекснага мерапрыемства "Арсенал" пройдзе з 9 па 13 кастрычніка на тэрыторыі Браслаўскага раёна.
Жыхары Віцебшчыны сталі больш законапаслухмянымі? Не так усё адназначна
Гэта сапраўды так, калі верыць міліцэйскай статыстыцы, якая сцвярджае, што за апошнія 10 год у Віцебскай вобласці назіраецца дынаміка зніжэння злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку. Іх колькасць скарацілася на 39 працэнтаў. Забойстваў знізілася на 44 працэнты, фактаў прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў на 43,6 працэнта. У рэгіёне стала менш разбояў, угонаў аўта- і мотатранспарту, але значна павялічылася колькасць «палітычных» злачынстваў і дэліктаў з выкарыстаннем Інтэрнэту.
Дзяржаўная газета «Витебские вести» настройвае чытачоў супраць Польшчы
Абласное выданне ўжо другі месяц публікуе выказванні прадстаўніцы КПБ, старшай навуковай супрацоўніцы інстытута гісторыі НАН, кандыдаткі гістарычных навук Алены Сакаловай, аўтаркі кнігі «Гиена Европы». У верасні рэдакцыя тройчы прадастаўляла старонкі газеты для трансляцыі меркавання пра тое, што Беларусь можа стацца ахвярай злавеснай палітыкі амерыканскага “Белага Дома”, якую падтрымлівае Варшава. У кастрычніку гэтая практыка працягваецца.
Настаўнікаў павіншавалі і ... схлусілі
Абласная газета «Витебские вести» апублікавала дзіўную статыстыку да Дня настаўніка, які ў Беларусі адзначылі ў першую нядзелю гэтага месяца – 1-га кастрычніка. Паводле выдання, на Віцебшчыне на кожнага педагога, паводле колькасці прадстаўнікоў гэтай прафесіі, прыпадае 10 вучняў. Пры гэтым газета ніводным словам не згадала, што настаўніцкія кадры – у дэфіцыте, бо працаваць у школе цяжка, не вельмі прэстыжна, дый заробкі невысокія.