Панядзелак, 01 Красавік 2024

Пракуратура Шумілінскага раёна выявіла парушэнні ў выкананні прэзідэнцкага Дэкрэту з боку мясцовых уладаў

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Згодна з звесткамі камісіі па справах непаўналетніх мясцовага райвыканкама на тэрыторыі раёна на пачатак сакавіка пражывала 69 абавязаных асоб, з якіх 53 працавала. Паказчык кампенсацыі сродкаў дзяржаве склаў каля 60 працэнтаў. Са студзеня па сакавік 2024 года 20 нядбайных бацькоў, якія судом абавязаны кампенсаваць затраты на ўтрыманне іх дзяцей, учынілі 87 прагулаў.

Работнікі пракуратуры Шумілінскага раёна праверылі мясцовыя ўлады як яны выконваюць Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 года нумар 18 "Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем'ях" выявілі факты парушэння Дэкрэта.

У ходзе праверачных мерапрыемстваў было ўстаноўлена тое, што ў шэрагу выпадкаў па віне работнікаў міліцыі быў несвоечасова пройдзены медыцынскі агляд абавязанымі асобамі, а прафілактычная і выхаваўчая работа вялася фармальна. У працоўныя дагаворы абавязаных асоб не ўнесены дапаўненні або змяненні па падставах іх спынення, якія замацаваны ў Дэкрэце №18. Выяўлена цяганіна пры звароце чыноўнікаў ў суд аб спагнанні запазычанасці па расходах на ўтрымання дзетак.

Пасьля аналізу атрыманых дадзеных пракурор Шумілінскага раёна Іван Волчык унёс мясцовым уладам прадстаўленне, у якім запатрабаваў ліквідаваць выяўленыя парушэнні.

Зінаіда Кузьміна