У Наваполацку працягваюцца затрыманні, падчас якіх людзей апытваюць пра Сяргея Ерамеева і правяраюць на паліграфе
Агульная колькасць тых, хто прайшоў праз затрыманні, невядомая. Кагосьці адпускаюць пасля шматгадзіннай гутаркі пра знаёмства з Сяргеем Ерамеевым, затрыманым ФСБ за дывэрсію на БАМе, кагосьці вязуць адразу ў суд і караюць па адміністрацыйным артыкуле 19.11 -- калі ў тэлефоне знаходзяць «экстрэмісцкія» падпіскі. Некаторых пакідаюць да суду ў ізалятары часовага ўтрымання – верагодна, каб застрашыць на перспектыву. Пра крымінальныя справы распачатыя супраць кагосьці з затрыманых апошнімі днямі, пакуль не чуваць. Затрыманні і допыты працягваюцца з 8 снежня.
Віцебскія ўлады задумалі ўсталяваць флагшток у цэнтры горада. І робяць выгляд, што раяцца з жыхарамі
Пару тыдняў таму на сайце гарвыканкама з“явілася абвестка пра «папярэдняе інфармаванне» віцяблян наконт новага гарадскога аб“екта пад назвай «Флагшток на плошчы 1000-годдзя Віцебска». Маўляў, інфармуем: справа вырашаная. Але цяпер на сайце гарадской газеты «Витьбичи» апублікавалі апытанку з просьбай да гараджанаў пазначыць, дзе яны хочуць бачыць той флагшток – на плошчы Перамогі, каля канцэртнага зала «Віцебск», у парку каля Лядовага палаца або ў «іншым месцы». Гарадскія ўлады вырашылі зрабіць выгляд, што іх хвалюе думка мясцовых жыхароў, але чамусьці ў апытанцы няма варыянта адказу «Флагшток у Віцебску зусім не патрэбны».
Жыхары Віцебску сталі менш звяртацца ў мясцовы выканкам
За адзінаццаць месяцаў бягучага года ў Віцебскі гарвыканкаме паступіла больш за 2 тыс. зваротаў, прычым 40 працэнтаў з іх або 800 паступілі па электроннай сістэме. За гэты час работнікі выканкама правялі 81 прыём грамадзян, на якіх прынята 136 чалавек, а на 16 выязных прыёмаў з'явілася 36 жыхароў горада. Тым не менш, чыноўнікі з аддзела па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, публічна прызнаюцца пра прыкметнае зніжэнне зваротаў да гарадскіх уладаў.
У Расонах ветэраны МУС зноўку ўзяліся разважаць пра палітыку – гэтым разам пра УНС
Гутарка пра выбары дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу выйшла ў рубрыцы «Слова афіцэра». І хаця да гэтага яшчэ далёка – дату выбараў ва УНС прызначаць толькі пасля сканчэння найбліжэйшай выбарчай кампаніі – расонскія ветэраны ўжо выйшлі на публіку са сваімі развагамі пра ролю гэтага органа, пра дзейнасць Лукашэнкі, пра пагрозы ад апазіцыянераў і ураінскага прэзідэнта... А каб пажылыя людзі не згубілі думку, фармуляваць іхныя высновы ім дапамагала Алена Кірылава, рэдактарка газеты «Голас Расоншчыны».
Газета «Лепельскі край» пазбавілася ад рубрыкі, за якую выданне раскрытыкавала «Віцебская вясна»
З інтэрнэт-сайта газеты знікла рубрыка «Карта городских проблем». Гэтая рубрыка шмат гадоў запар была пустой. Калі на гэта звярнула ўвагу «Віцебская вясна», рэдакцыя адрэагавала своеасабліва: замест таго, каб напоўніць рубрыку карысным для горада і яго жыхароў зместам, яе проста прыбралі. Гарадскіх праблем гэта, вядома, не вырашыла, але і чытачам абыякавасць «раёнкі» цяпер не будзе калоць вочы... Але пасля абнаўлення дызайну выдання у яго электронным варыянце з“явіліся яшчэ дзве пустыя рубрыкі.