У ім удзельнічалі намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна, прадстаўнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, супрацоўнікі крымінальна-выканаўчай інспекцыі.
На пасяджэнне камісіі былі запрошаныя працаздольныя, не занятыя ў эканоміцы, якія знаходзяцца на прафілактычным уліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі грамадзяне з непагашанай і не знятай судзімасцю ва ўстаноўленым парадку.
Падчас пасяджэння кожны з запрошаных павінен быў выказацца пра існуючыя ў яго жыццёвыя цяжкасці, у тым ліку і пра працаўладкаванне.
Прадстаўніком упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама да запрошаных была даведзена актуальная інфармацыя аб наяўных свабодных вакансіях на тэрыторыі Докшыцкага раёна, патрабаваннях, што прад'яўляюцца да кандыдатаў на свабодныя пасады, умовы і памер заробку. Піша сайт докшыцкай раёнкі.
Супрацоўнікі ТСЦАН, якія прынялі ўдзел у пасяджэнні, распаялі прысутным пра падставы і парадак атрымання дзяржаўнай адраснай дапамогі асобам, якія вызваліліся з месцаў пазбаўлення волі.
Паводле сайта докшыцкай раёнкі “Родныя вытокі”, падобныя пасяджэнні так званай назіральнай камісіі праводзяцца на пастаяннай аснове і па выніках правядзення кожнай з іх нехта з асоб, якія маюць судзімасць, быццам становяцца на шлях выпраўлення.
А як беларускія сілавікі ўмеюць “выпраўляць” людзей, якія не толькі маюць судзімасць, а якія нават з чымсьці нязгодныя, усім жыхарам нашай краіны ўжо даўно вядома.
Антон Гучкоў