
editor22
У дзіцячым летніку на Дубровеншчыне будзе “абаронна-патрыятычная змена”
З 22 ліпеня па 5 жніўня дзяцей і падлеткаў ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў плануюць вучыць “абараняцца”, нібыта на Беларусь ужо рыхтуецца напад... У апошнія гады ўжо нікога не здзіўляе паўсюднае з’яўленне вайскова-патрыятычных клубаў і вайскова-патрыятычных класаў. А вось нешта “абаронна-патрыятычнае” з’явілася ўпершыню.
У Полацку затрымалі былую журналістку і яе дачку. Абвінавачанне можа быць звязана з “Беларускай аналітычнай майстэрняй”
Пра затрыманне былой журналісткі Ціны Палынскай і яе 22-гадовай дачкі Маргарыты стала вядома ў пачатку чэрвеня: знаёмыя звярнулі ўвагу на тое, што з жанчынамі знікла сувязь. Апошнія допісы Ціны Палынскай у сацыяльных сетках датаваныя 19 траўня. Падобна, што ў той самы дзень іх з дачкой і затрымалі. Цяпер яны знаходзяцца ў віцебскім СІЗА.
Пяць гадоў таму арыштавалі Міколу Статкевіча
31 мая 2020 года ён ехаў на Камароўку на пікет Святланы Ціханоўскай. Яму прысудзілі арышт на 15 сутак, потым яшчэ на 15. Адпаведна, 30 чэрвеня Мікалай Статкевіч павінен быў выйсці на волю , аднак напярэдадні ўвечары жонцы Статкевіча Марыне Адамовіч патэлефанаваў следчы і паведаміў, што палітык падазраецца ў здзяйсненні злачынства па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу ("Арганізацыя ці ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак")
Дату адкрыцця новай лазні на вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў зноў не называюць
Газета “Витебские вести” апублікавала свайго кшталту “адказ” на наш артыкул “На лазню, якую не могуць адчыніць ужо 14 гадоў, зноў не хапае грошай”. Абласное выданне вырашыла супакоіць чытачоў, паказаўшы, што ўжо зроблена ў лазневым комплексе - “знакамітым” віцебскім “даўгабудзе”, распачатым яшчэ ў 2011 годзе. Сёлета яго абяцалі адчыніць ужо двойчы: спачатку ў першым квартале, потым у чэрвені. Але дату не называюць.
Школьнікаў зводзілі на “прафілактычную экскурсію” ў аршанскую калонію
Для 20 навучэнцаў з 11 школ аргнізавалі экскурсію ў адну з мясцовых калоній - ПК №8. Мэта - прафілактыка злачынстваў і правапарушэнняў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў. Супрацоўнікі сілавых структур лічаць, што, паказаўшы школьнікам “суровыя будні” месца зняволення, яны змогуць дамагчыся больш свядомага стаўлення да абяцанняў “лёгкіх заробкаў” у інтэрнэце, калі непоўнагадовыя пагаджаюцца стаць наркакур’ерамі.
Цяпер дакладна: рэканструкцыя маста ў раёне аршанскага мясакамбіната распачалася
Пляцоўку каля маста абгарадзілі, будаўнікі абсталёўваюцца на доўгатэрміновую працу. А ўсяго гэтага маглі б і не быць, каб не настойлівасць аршанцаў. Яшчэ ў 2022 годзе мост (пуцеправод) над чыгуначнымі рэйкамі прызналі аварыйным, у 2023 годзе забаранілі па ім хадзіць. І так бы яму стаяць пад замком і далей, каб грамадскасць не нагадвала мясцовым уладам пра гэтую праблему. Аршанцы складалі петыцыі, нагадвалі пра зачынены мост падчас сустрэчаў з уладамі, пісалі пра яго каментарах да артыкулаў у дзяржСМІ пра паспяховае развіццё рэгіёна.... Мост сапраўды неабходны, бо, каб трапіць на аўтобусны прыпынак, у краму ці на працу на мясакамбінат, трэба неяк пераадолець перашкоду: чыгуначныя рэйкі, якія ляжаць унізе, паміж двума даволі высокімі ўзгоркамі.
Яшчэ пяцёра жыхароў Глыбоччыны - у “экстрэмісцкім спісе” МУС. Яшчэ двое -жыхары Мінска
Міністэрства ўнутраных спраў абнародавала імёны і прозвішчы яшчэ пяці жыхароў Глыбоччыны, асуджаных за пратэсты 2020 года. Звяртае на сябе ўвагу ўзрост асуджаных: самаму старэйшаму - 32 гады, наймаладзейшай - 24.
Прыхільніца “русского міра” Эльвіра Мірсалімава вінаваціць віцебскія ўлады ў “змагарстве”
Мірсалімавай не спадабалася, што на вуліцах у гістарычным цэнтры Віцебска з’явіліся шыльдачкі з іх гістарычнымі назвамі. Не, вуліцы ніхто не перайменаваў, проста пад аншлагамі - так называеццца шыльда з назвай вуліцы” - з’явіліся напісаныя асобна гістарычныя назвы. Трэба зазначыць, што гэтай ініцыятыве ўжо не адзін дзесятак гадоў. Цяпер яе ўвасобілі ў жыццё, напэўна, каб падвысіць “турыстычную прыцягальнасць”.
Тэлеканал АНТ выпусціў праграму прапагандыста Ігара Тура, дзе паказаны допыт рэдактара "Вольнага Глыбокага" Уладзіміра Скрабатуна
У праграме прагучалі абсурдныя абвінавачванні і беспадстаўныя абагульненні. Маўляў, рэдактар атрымліваў нямецкія грошы за прапагандаванне жыцця ў ФРГ ў недзяржаўнай газеце “Вольнае Глыбокае”. А нямецкія “спонсары”такім чынам спрыялі існаванню “экстрэмісцкага” выдання. Але ўсё ў гэтай гісторыі, як кажуць, “нацягванне савы на глобус”.
“Экстрэмісцкім фармаваннем” прызнаныя сацсеткі віцябляніна Філіпа Шаўрова
У «Пераліку арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» на сайце МУС з’явілася назва «ŠAŬROŬ LIVE». Хто такі Філіп Шаўроў, згаданы на сайце МУС як адзіны ўдзельнік гэтага “экстрэмісцкага фармавання”? Рашэнне прызнаць «ŠAŬROŬ LIVE» “экстрэмісцкім фармаваннем” Міністэрства ўнутраных справаў прыняла 27 мая.