Як мы пісалі , у апошніх ліках траўня на пасяджэнні гарсавета пастанавілі выдаткаваць на “даўгабуд” чарговы грашовы транш - 800 тысяч рублёў. Цяпер газета Газета “Витебские вести” расказала , якія задавальненні чакаюць наведнікаў лазнева -аздараўленчага комплекса: фітабар, сауны, басейн і гд. Але пра ступень гатоўнасці прыняць наведнікаў нічога не распавяла.
Гэты комплекс стаў гарадскім анекдотам. Віцябляне згадваюць яго кожны раз, калі заходзіць гаворка пра чарговы будаўнічы праект. Верагодна, што абяцанне адчыніць гэты аб’ект у чэрвені звязана з жаданем паспець да чарговых угодкаў горада, якія адзначаюцца 26 чэрвеня. Але гэтая дата пакуль не згадваецца: невядома, ці паспеюць усё зрабіць у тэрмін.
Віктар Баландзін
Панядзелак, 02 Чэрвень 2025
Дату адкрыцця новай лазні на вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў зноў не называюць
Газета “Витебские вести” апублікавала свайго кшталту “адказ” на наш артыкул “На лазню, якую не могуць адчыніць ужо 14 гадоў, зноў не хапае грошай”. Абласное выданне вырашыла супакоіць чытачоў, паказаўшы, што ўжо зроблена ў лазневым комплексе - “знакамітым” віцебскім “даўгабудзе”, распачатым яшчэ ў 2011 годзе. Сёлета яго абяцалі адчыніць ужо двойчы: спачатку ў першым квартале, потым у чэрвені. Але дату не называюць.
Апублікавана ў
Рознае