Паводле “Хрысціянскай візіі”, ёсць падставы меркаваць, што супраць жанчын распачалі крымінальную справу, звязаную з дзейнасцю “Беларускай аналітычнай майстэрні” прафесара Андрэя Вардамацкага. Гэтая структура праводзіла апытанні беларускіх грамадзян пра іх меркаванні адносна розных аспектаў жыцця ў Беларусі.
Апошнія такія апытанні прыводзіліся яшчэ ў сакавіку-красавіку. 16 мая КДБ прызнаў гэтую арганізацыю “экстрэмісцкім фармаваннем”. Афіцыйна пра гэта было паведамлена толькі 21 траўня, а на наступны дзень па АНТ ужо паказалі прапагандысцкі сюжэт пра “шкодную дзейнасць гэтай структуры – відавочна, падрыхтаваны загадзя.
Як сцвярджае “Хрысціянская візія”, на дадзены момант няма аніякіх пацверджанняў таго, што Ціна Палынская і яе дачка Маргарыта сапраўды ўдзельнічалі ў даследаваннях “Беларускай аналітычнай майстэрні” . Нават калі так, то на той момант арганізацыя яшчэ не была прызнана “экстрэмісцкім фармаваннем”.
Тым не менш, жанчын ужо два тыдні трымаюць за кратамі
Kацярына Шах