editor22

editor22

На сайце дзяржзакупак паведамляецца, што завершаны тэндар на закупку «знака с изображением государственного герба Республики Беларусь и текста государственного гимна Республики Беларусь». Гэта каштавала бюджэту 65 тысяч рублёў.

Жыхары вуліцы Актораў Яроменка, якая месціцца ў віцебскім мікрараёне Білева», напісалі абураны ліст у віцебскі гарвыканкам. Замест чаканага добраўпарадкавання ў дварах праклалі дарожкі з «будаўнічага смецця». Прынамсі, выглядае «асфальт» менавіта такім чынам.

Кіраўніцтва прадпрыемства «Гардармост» заключыла дамовы з лячэбна-працоўным прафілакторыем, куды накіроўваюць асобаў, што злоўжываюць алкаголем. Бо штат дворнікаў запоўнены усяго "крыху больш чым на дзве траціны".

У абласным цэнтры прайшла сустрэча Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігара Сергяенкі з кіраўніцтвам Віцебскага аблвыканкама. Ен гаварыў пра неабходнасць больш эфектыўнага выкарыстання патэнцыялу дэпутацкага корпуса, у тым ліку з мэтай і павышэння аўтарытэту ўладаў сярод выбаршчыкаў.

Пагадненне пра стварэнне Цэнтра рускай мовы і культуры на базе абласной бібліятэкі 26 лістапада падпісалі дырэктарка ўстановы культуры Таццяна Адамян і кіраўнік прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва Юрый Макушын. Апрача стварэння цэнтра, бакі дамовіліся пра «сістэмную працу, якая будзе напоўнена акцыямі і мерапрыемствамі». Асацыяцыя саюзаў пісьменнікаў і выдаўцоў Расіі ўжо перадала бібліятэцы 300 выданняў рускай класічнай і сучаснай літаратуры.

Спяшаючыся з «добраўпарадкаваннем», камунальныя службы Браслава адзін двор адрамантавалі такім чынам, што суседні патанае ў вялікай лужыне. Пасля скаргаў жыхароў дома №13 па вуліцы Кастрычніка давялося бараніць пад'езд ад зацякання вады.

Чарговы вайскова-патрыятычны клуб з'явіўся пры пастаўскай СШ №3. Яго адметная рысы – міліцэйская накіраванасць. Нават заняткі з падлеткамі, якія будуць праводзіцца два разы на тыдзень, па аўторках будзе весці школьны ваенрук Андрэй Пупкевіч, а па суботах – супрацоўнікі РАУС. Або не міліцыянты будуць прыходзіць да дзяцей, а самі школьнікі пойдуць у райаддзел, каб у падрабязнасцях даведацца пра міліцэйскія прафесіі.

У пэўнай колькасці выпадкаў такім чынам жыхары рэгіёна спрабавалі высветліць, як хутка зрэагуюць міліцыянты на іх звароты. Бо сумняваліся ў аператыўнасці супрацоўнікаў міліцыі. На шчасце, большасць непраўдзівых выклікаў не пацягнула за сабой значных наступстваў – не праводзіліся эвакуацыі несельніцтва або падобныя дзеянні.

Колькасць скаргаў, з якімі звяртаюцца людзі, некаторыя чыноўнікі спрабуюць інтэрпрэтаваць як крытэрый эфектыўнасці сваёй працы. Але наколькі ён аб'ектыўны – асобнае пытанне. Бо на фоне агульных сцвярджэнняў пра змяншэнне колькасці зваротаўчаста «выплываюць» лічбы, ў якімі «не паспрачаешся».

Намесніца старшыні Шумілінскага райвыканкама Ірына Шалахава праехалася па вёсках Сіроцінскага сельсавета. Яна распавядала вяскоўцам пра «асноўныя напрамкі і дасягненні сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і краіны, гаварыла пра электаральную кампанію, якая ідзе ў Беларусі і закончыцца 26 студзеня 2025 года выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». А вясоўцы ёй скардзіліся на праблемы, якія не вырашаюцца гадамі.

Старонка 28 з 197