«Замест якаснага асфальтавага пакрыцця пакладзены матэрыял самай нізкай якасці, які больш нагадвае будаўнічае смецце. Гэта не толькі псуе знешні выгляд вуліцы, але і стварае цяжкасці для перамяшчэння пешаходаў. Просім Вас прыняць меры для правядзення дадзенай пешаходнай дарожнай дарожкі ў адпаведнасць з дзейнымі стандартамі, забяспечыўшы яе належную якасць, знешні і эстэтычны выгляд», -- гаворыцца ў калектыўнай скарзе на імя старшыні гарвыканкама Аляксея Героева.
Адзін з мясцовых жыхароў зняў відэаролік «асфальта» і выклаў яго ў інтэрнэт. «Паглядзіце, які жах. І на гэта былі выдаткаваны сродкі з бюджэта, зачыць, з нашай кішэні», -- гаворыць аўтар. «Зато ёлка самая большая в Европе», - піша адзін з каментатараў, маючы на ўвазе навагоднюю ялінку, якую цяпер усталёўваюць у Віцебску на плошчы Перамогі. Віцебскія ўлады вельмі часта падкрэсліваюць, што ў абласным цэнтры «самая вялікая ёлка», а таксама і сама плошча самая вялікая ў Еўропе.
Антон Прэснякоў