Аўторак, 26 Лістапад 2024

Пастаўскі вайскова-патрыятычны клуб «Щит и меч» адкрыты па ініцыятыве мясцовага РАУС і аддзела адукацыі

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Чарговы вайскова-патрыятычны клуб з'явіўся пры пастаўскай СШ №3. Яго адметная рысы – міліцэйская накіраванасць. Нават заняткі з падлеткамі, якія будуць праводзіцца два разы на тыдзень, па аўторках будзе весці школьны ваенрук Андрэй Пупкевіч, а па суботах – супрацоўнікі РАУС. Або не міліцыянты будуць прыходзіць да дзяцей, а самі школьнікі пойдуць у райаддзел, каб у падрабязнасцях даведацца пра міліцэйскія прафесіі.

Зараз у клубе 25 школьнікаў, вучняў 9-11 класаў, прычым палова – дзяўчаты. Паводле настаўніка вайсковай падрыхтоўкі, у клуб запісвалі ўсіх, хто хацеў, - галоўнае, каб падлетку ўжо споўнілася 14 гадоў.

У праграме клуба – страявая падрыхтоўка, заняткі стральбой, вывучэнне нарматыўна-прававой базы органаў унутраных спраў і заканадаўства Рэспублікі Беларусь, супольнае з міліцыяй адзначэнне дзяржаўных святаў, экскурсіі ў Акадэмію МУС і навучальныя ўстановы вайсковага профіля.

Алла Хацкевіч