Віцебская Плошча герба і сцяга - гарадскі аб'ект, які найбольш часта падпадаў пад крытыку мясцовых жыхароў. Прычына - выдаткоўванне сродкаў на не самыя актуальныя патрэбы для абласнога цэнтра. Але ніводна заўвага грамадскасці, што да праекта новай плошчы, не была ўлічана.
Да слова, віцяблянам так і не сказалі, колькі бюджэтных сродкаў укладзена ў новы аб'ект гарадской інфарсатруктуры.
Але людзі людзі спрабуюць самі падлічыць прыкладныя выдаткі. Так, гарадскі актывіст Дзмітрый Карняенка высветліў, колькі будуць каштаваць асобныя элементы:
-светладыёдныя экраны (1125069,43 рублёў);
-інтэрактыўны стэнд (129520,51 рублёў);
-лаўкі (100 404,72 рублёў);
-урны бетонныя (19890 рублёў);
-урны палімербетонныя (19890 рублёў);
-кашпо бетонныя (54 450,66 рублёў);
-сістэма кіравання вонкавым асвятленнем (12 600 рублёў).
Адзіная дэталь, якую падкрэсліваюць дзяржаўныя СМІ, - гэта інфармацыя пра тое, што ўласна флагшток для дзяржаўны сцяг Віцебску падарыў мецэнат. І таму, маўляў, гэта бюджэту нічога не каштавала. У адрозненне ад усяго астатняга. Вышыня флагштока складае 69,3 м. Гэта вышэй за 20-павярховы дом, але ніжэй за флагшток у Мінску (для субардынацыі, як падкрэсліў аднойчы старшыня аблвыканкама). Сцяг на ім будзе памерам 7х14 м.
Яшчэ адзін галоўны элемент плошчы - гэта знак з выявай дзяржаўнага герба, які важыць каля 5 т і каштуе 65 тысяч рублёў. Сам гранітны знак абышоўся ў 80 тысяч рублёў. Зараз яго ўсталёўваюць на пляцоўцы каля Лядовага палаца, якая пакуль не мае афіцыйнай назвы. Пакуль гэта «гарадская прастора»: уласна Плошчай герба і сцяга яе прызнаюць ужо пасля адкрыцця – асобным рашэннем віцебскіх уладаў.
Грошы на стварэнне новага аб'екта гарадской інфраструктуры бяруцца з мясцовага бюджэту. Мы неяк падлічылі, што толькі за тыя сродкі, выдаткаванне якіх агучваецца, можна абсталяваць каля 400 дзіцячых пляцовак ў Віцебскай вобласці.
Валянцін Конкін