Прадпрыемства “Полацак-Шкловалакно” зарэгістраванае ў якасьці рэзыдэнта СЭЗ “Віцебск”. Пра гэта 17 верасьня паведаміла прэс-служба Свабоднай эканамічнай зоны (СЭЗ) “Віцебск”.

Праваабаронца Леанід Сьвецік, які лістуецца з палітвязьнем Міхаілам Жамчужным, распавёў, што ад апошняга няма лістоў з чэрвеня. “Відаць, Міхаіл пастаянна знаходзіцца ў ШЫЗА, а таму ня мае магчымасьці пісаць на волю, – кажа суразмоўца. – І гэтая сытуацыя вельмі занепакойвае, бо ня кожны вытрымае такія выпрабаваньні”.

Разгледзеўшы ў парадку нагляду скаргу віцебскага актывіста Міколы Качурца на рашэньне судзьдзі Ўладзімера Царыкава (суд Кастрычніцкага раёну Віцебску) ад 26 сакавіка 2018 году, старшыня абласнога суду Мікалай Хамічонак пастанавіў гэтае рашэньне скасаваць. Справа аб адміністрацыйным правапарушэньні ў дачыненьні да актывіста будзе накіраваная на новы разгляд.

Камітэт па правах чалавека разгледзеў скаргу віцебскай актывісткі Тацяны Севярынец і прыйшоў да высновы, што беларуская дзяржава парушыла яе правы на свабоду слова і мірныя сходы.

Чатыры папярэднія тамы “Дзёньнікаў і запісаў” Барадуліна былі выдадзеныя ў 2015-2017 гадох у выдавецтве “Кнігазбор” пры дапамозе Згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына” і Саюзу пісьменьнікаў Беларусі. Каб выдаць пяты том, неабходна каля 3,5 тыс. рублёў.

Фэстываль вельмі падабаецца дарослым і дзецям. Падчас яго ходзяць бясплатныя экскурсійныя аўтобусы на палі, каб людзі змаглі паназіраць за журавамі. Адзінае, што не спадабалася наведвальнікам, паводле іх словаў, гэта вялікая колькасьць міліцыянтаў на сьвяце.

Былы старшыня Аршанскага райвыканкаму Леанід Пянькоўскі вярнуўся ў Бешанковіцкі раён. Ён цяпер кіруе сельгаспрадпрыемствам – ЗАТ «АСБ – Агра Наватар». Пра гэта інфармуе сайт адміністрацыі Бешанковіцкага раёну.

За 7 месяцаў 2018 году ў Віцебскай вобласьці ў выніку няшчасных выпадкаў на вытворчасьці загінулі 14 чалавек. Цяжкія траўмы на вытворчасьці за гэты ж пэрыяд атрымалі 43 чалавекі.

Прэм’ера спэктаклю “Шагал. Вяртаньне ў Віцебск” у Беларускім тэатры “Лялька” адбудзецца ў лютым 2019 году. Новы, трыццаць другі, тэатральны сэзон таксама пачнецца зь цікавай прэм’еры. Пра гэта паведаміў падчас прэс-канфэрэнцыі мастацкі кіраўнік тэатру Віктар Клімчук.

13 верасьня судовая калегія па крымінальных справах Віцебскага абласнога суду прыгаварыла 34-гадовага грамадзяніна Турэччыны Гекліка Байрама да 17 гадоў пазбаўленьня волі за забойства 29-гадовай дзяўчыны з Банглядэш.