Актывісты Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Ян Дзяржаўцаў, Алег Емельянаў і Пётра Сарапеня падалі ў адміністрацыю Кастрычніцкага раёну Віцебску заяўку на правядзеньне 5 сакавіка пікету. Мэта меркаванай акцыі, як пазначана ў заяўцы, – «агітацыя выбаршчыкаў за актыўны байкот выбараў, якія арганізаваныя нелегітымным прарасейскім палітычным рэжымам».

Каля пяцісот пілігрымаў, сьвятароў і манашак з усёй Беларусі зьехаліся ў Росіцу Верхнядзьвінскага раёну, каб ушанаваць памяць загінулых. За часамі нямецкай акупацыі там было спалена 1528 мірных жыхароў разам з двума ксяндзамі – Юрыем Кашырам і Антоніем Ляшчэвічам. Як кажа біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, Росіца – непрыкметнае, на першы погляд, месца, але мае надзвычайную прыцягальную моц для людзей.

Кіраўніца грамадзянскай кампаніі «Наш дом» Вольга Карач паведаміла, што атрымала ліст з аддзелу адукацыі, спорту і турызму Адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Віцебску, у якім напісана, што яе сын «непаўнагадовы Сьвятаслаў Карач-Баршчэўскі не прызнаны тым, хто знаходзіцца ў сацыяльна небясьпечным становішчы».

Прычына забароны, паводле райвыканкаму – адсутнасьць дамоваў на абслугоўваньне акцыі мэдыкамі, камунальнымі службамі і міліцыяй. “Між тым, ні мэдыкі, ні камунальнікі наогул не адказалі на нашу прапанову заключыць дамовы”, - кажа адзін з заяўнікаў акцыі, удзельнік сёлетняй выбарчай кампаніі Зьміцер Лупач.

Віцебская абласная бібліятэка імя Леніна нібыта з мэтаю эканоміі з гэтага году перастала выпісваць «Нашу Ніву», «Народную волю» і «БелГазету». Абласная рада ТБМ прапанавала сабраць грошы і падарыць бібліятэцы падпіску на гэтыя выданьні. Збор сродкаў праводзіўся на гарадзкім сходзе таварыства. Зь ініцыятывай сабраць грошы і аформіць падпіску ў падарунак выступіў старшыня абласной рады ТБМ Язэп Навумчык. Прапанову падтрымалі і прыхільнікі роднай мовы, і журналісты — сябры БАЖ.

Здаецца, апошнім часам у Віцебску стала традыцыяй здаваць новабудоўлі з зацягнутымі тэрмінамі і незадаволенымі навасёламі. Вось і дольшчыкі дому № 16 па вуліцы Чкалава дачакаліся завяршэньня будаўніцтва свайго жытла, але былі непрыемна зьдзіўленыя цаной квадратнага мэтру, якая вырасла на 20%.

Аршанскія актывісты Юры Нагорны і Яўген Анішчанка спрабавалі праз суд змусіць міліцыю, паліклініку і камунальнае прадпрыемства “Спэцаўтабаза” заключыць дамовы на абслугоўваньне пікету. Але 12 лютага судзьдзя Алеся Котава адмовіла актывістам - падтрымала прадстаўнікоў адказных служб у іх нежаданьні супрацоўнічаць з апазыцыянэрамі.

У 2013 годзе Віцебск стаў лідэрам сярод рэгіёнаў па тэмпах росту цэнаў на нерухомасьць, паведамляе Інтэрфакс. Цягам году кошт квадратнага мэтру жытла ў горадзе над Дзьвіной узрос на 30,8% - з 800 да 1066 даляраў. Такім чынам, па цэнах на жытло Віцебск апярэдзіў астатнія абласныя цэнтры і цяпер саступае толькі Менску.

Рабочы сёмага цэху ААТ «Полацак-Шкловалакно» памёр на тэрыторыі прадпрыемства. Няшчасьце здарылася 10 лютага. Да пэнсіі работніку заставалася дапрацаваць адзін месяц. Паводле калектыўнай дамовы, у выпадку сьмерці работніка адміністрацыя выплачвае фінансавую дапамогу на пахаваньне ў памеры 20-ці базавых велічынь (цяпер гэта менш за 3 мільёны беларускіх рублёў, або каля 300$) і забясьпечвае транспарт.

Віцебскія ўлады, якія ня першы год рупяцца пра тое, каб усяляк абмежаваць магчымасьці правядзеньня якіх-кольвек масавых акцыяў праціўнікамі дзеючага палітычнага рэжыму, здаецца, памыліліся, калі вызначалі месцы, забароненыя для пікетаў з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэньні кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў дэпутатаў. Акцыя апазыцыі ўсё-такі адбылася – пікет у самым цэнтры гораду! І пасьля гэтага, здаецца, чыноўнікі зрабілі аргвысновы…