У Віцебску хочуць пабудаваць цэлы жылы квартал без грамадскага абмеркавання па законе
Агароджаны высокім плотам квартал з трох пяціпавярховых дамоў спраектаваны проста ў двары іншага, шматкватэрнага жылога дома, на невялікай прасторы паміж пад'ездамі і суседнім дзіцячым садком. На сайце Віцебскага гарвыканкама няма ніякіх абестак пра тое, што ідзе грамадскае абмеркаванне праекта, як патрабуе заканадаўства. Аднак жыхары дамоў 12 і 12А па праспекце Будаўнікоў убачылі дзіўнага зместу абвесткі на сваіх пад'ездах – нібыта грамадскае абмеркаванне праводзіць Упраўленне капітальнага будаўніцтва. Хаця гэтая ўстанова не мае на гэта паўнамоцтваў, і любыя вынікі такога абмеркавання будуць незаконнымі.
Улады заснавалі новае званне - «Пачэсны грамадзянін Віцебскага раёна». Якія патрабаванні да кандыдатаў і наступныя выгоды?
Гэтая ініцыятыва з'явілася ў сувязі з запланаваным сёлета святкаваннем 100-годдзя адміністрацыйнага ўтварэння, ршэнне мясцовых уладаў набыла законную сілу 10 красавіка. Мяркуецца, што адзначаць юбілей раёна будуць летам ў аграгарадку «Ноўка», з гэтай нагоды там закладаюць новы парк. Паводле старшыні райсавета Віктара Дарожкіна, кандыдатаў на ўганараванне новым званнем ужо вызначаюць. Якім крытэрам ён мусіць адпавядаць і якія бонусы чакаюць уганараванага?
За “экстрэмізм” у сацсетцы ўлады арыштавалі непрацуючага
Суддзя суда Дубровенскага раёна Ігар Татаеў 2 красавіка за распаўсюджванне «экстрэмісцкіх» публікацый у сацыяльнай сетцы арыштаваў на 10 сутак беспрацоўнага Андрэя Коршунава.
Небяспечныя дзіцячыя расійскія кнігі знайшлі ў продажы на Віцебшчыне
Пра гэта паведамілі ў Віцебскай абласной інспекцыі Дзяржстандарта. Размова вядзецца пра кнігі гандлёвай маркі "Умка" (ТАА "СІМБАТ") "50 казак і вершаў" Карнея Чукоўскага і "50 вершаў малым" Агніі Барто. Абедзве былі вырабленыя маскоўскім АТ "Выдавецтва "Вышэйшая школа".
Віцебскія ўлады «рапартуюць» аб памяншэнні на 3% чаргі на жыллё або паляпшэнні жыллёвых умоў
Згодна статдадзеным у 2023 годзе атрымалі жыллё і палепшылі жыллёвыя ўмовы 2 тыс. сем'яў і адзінокіх грамадзян. Сярод іх 500 маладых сем'яў, 900 шматдзетных сем'яў і 100 сем'яў, якія маюць права на атрыманне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання. На ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў на канец 2023 года ў Віцебскім рэгіёне было 56,1 тыс. сем'яў, што на 1,8 тыс. менш, чым на канец 2022 года. Гэта стала магчымым, дзякуючы прынятаму ў 2022 годзе ўказу "Аб спрошчаным парадку прыёмкі ў эксплуатацыю аб'ектаў будаўніцтва".
За «экстрэмізм» у сацсетцы ўлады арыштавалі жыхара Браслава
Суддзя суда Браслаўскага раёна Аляксандр Вязіцкі 28 сакавіка за распаўсюд «экстрэмізму» ў сацыяльнай сетцы арыштаваў на 15 сутак Аляксея Бузо.
Віцебску будуць судзіць медыка-антываксёра?
Работніца медустановы знішчыла 4,5 тыс. доз вакцыны супраць COVID-19 на 52,5 тыс. рублёў. Таму пракуратура Віцебскай вобласці накіравала крымінальную справу ў суд па ч.3 арт.218 КК (Наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне чужой маёмасці) у рамках якой жанчыне пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад сямі да дванаццаці гадоў.
У "спіс экстрэмістаў" дадалі ўраджэнца Вушачаў Андрэя Пратасевіча
Апошнія гады беларус працаваў у Расіі, і яго абвяскілі ў міжнародны вышук за каментар у сацсетцы "Вконтакте" пра Максіма Міховіча - камандзіра АМАП Брэсцкай вобласці. 23 верасня 2022 г. яго затрымалі ў Маскве і змясцілі пад варту. Як было агучана на судзе ў Брэсце, Генпракуратура Расіі адмовіла ў выдачы Пратасевіча ў Беларусь з прычыны адсутнасці ў яго дзеяннях злачынства па расейскіх законах. Тым не менш, яго выслалі з суседняй дзяржавы па працэдуры "парушэння міграцыйнага заканадаўства" і перадалі ў Беларусь. Тут яго трымалі пад вартай з 7 лістапада 2022г. і да суду 12 студзеня 2023 года.
Вайскоўцы з Лепельшчыны вяртаюцца ў пункт дыслакацыі пасля брыгаднага вучэння
Як паведаміў 12 красавіка сайт лепельскай раёнкі lepel-kraj.by, ваеннаслужачыя і ваеннаабавязаныя, якія прызываліся на ваенныя зборы ў 19-ю асобную гвардзейскую механізаваную брыгаду Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання, вяртаюцца ў пункт пастаяннай дыслакацыі пасля брыгаднага тактычнага вучэння.
Ранняя вясна раскрыла дрэнны стан дарог у Віцебску
Віцебскія гарадскія актывісты працягваюць змагацца за якасць дарог у абласным цэнтры. Пра гэта сведчыць чарговая петыцыя №5828, у якой гараджане збіраюць подпісы для таго, каб звярнуцца да чыноўнікаў Віцебскага гарвыканкама з патрабаваннем зрабіць тэрміновы рамонт разбуранай дарогі на 2-й Жлобінскай вуліцы ў Віцебску.