У судзе быў зачытаны пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, з якога вынікала тое, што Андрэй у сацыяльнай сетцы «УКантакце», зрабіў рэпост інфармацыйнай прадукцыі, якая належала інтэрнэт-старонцы «БелСат». Гэтую суполку ўлады ўнеслі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Мужчына ў судовым паседжанні віну прызнаў цалкам, ад даследавання доказаў адмовіўся і дзейна раскаяўся ў зробленым.
З улікам абставін, выяўленых пад час суду, на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП, суддзя Татаеў падвергнуў Коршунава адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе арышту тэрмінам на дзесяць сутак.
Андрэй Сумскі