Паводле праваабаронцаў, да таго часу супраць яго было высунута абвінавачане паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады). На судзе Андрэй Пратасевіч сцвярджаў, што ў Маскве ў яго скралі мабільны тэлефон і планшэт, а старонкі ў сацсетках на іх былі адкрытыя, таму пісаць каментары мог хто заўгодна.
Маецца інфармацыя, што Андрэя Пратасевіча судзілі і яшчэ раз - паводле арт. 368 ч. 1 (абраза Лукашэнкі). Справу разглядаў Быхаўскі раённы суд Магілёўскай вобласці. Ні сутнасць абвінавачання, ні падрабязнасці прысуду не вядомыя. У "экстрэмісцкім спісе», які складае МУС РБ, пазначана, што мужчына "адбывае пакаранне". Прозвішча Пратасевіча было дададзена туды 12 красавіка.
Ната Жолуд