Суды Віцебскай вобласьці ўжо 10 гадоў не выносяць сьмяротных выракаў
З 5 па 10 кастрычніка праваабарончая супольнасьць Беларусі ладзіць традыцыйны тыдзень супраць сьмяротнага пакараньня. І хаця Віцебская вобласьць зьяўляецца адзінай ў краіне, дзе цягам апошніх дзесяці гадоў ніводзін чалавек ня быў прысуджаны да найвышэйшай меры пакараньня, праблема сьмяротнага пакараньня стаіць тут ня менш востра, чымся ў іншых рэгіёнах.
Ці выступіць Віктар Каліна ў Віцебску? Адкажа пракуратура
Як мяркуюць віцябляне, дзейнасьць расейскага артыста супярэчыць нацыянальным інтарэсам РБ і мае ўсе прыкметы распальваньня міжнацыянальнай варажнечы. 4 кастрычніка грамадзяне зьвярнуліся з адпаведнай заявай у пракуратуру. Канцэрт Каліны ў горадзе заплянаваны на 23 кастрычніка.
Палітвязень Жамчужны: альбо ў «крытку», альбо ў ШЫЗА
На пачатку кастрычніка скончыўся месячны тэрмін знаходжаньня палітвязьня ў памяшканьні камэрнага тыпу (ПКТ, або «крытка»). І ён ня ведае, дзе будзе далей адбываць прызначаныя судом шэсьць з паловай гадоў зьняволеньня, зь якіх ён адседзеў ужо амаль палову.
Лідэрка АГП зь Віцебску змагаецца за ходнікі ля ліцэю
Старшыня Віцебскай гарадзкой арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ірына Яскевіч зьвярнулася ў гарвыканкам і гарсавет з патрабаваньнем неадкладна прывесьці ў адпаведнасць з вымогамі ДАІ праход дзяцей да ліцэю №8.
Славамір Адамовіч у Віцебску: Кожны рэжым баіцца ня зброі, а баіцца ідэяў
Адзін зь першых беларускіх палітвязьняў, “брандмаўэр беларускага нацыяналізму” і падданы нарвэскага караля Харальда V-га паэт Славамір Адамовіч наведаў Віцебск, выступіў на “Фэсьце вышыванкі” і даў нам невялікае інтэрвію. Вытрымкі з прамовы і размовы публікуем на нашым сайце.
Палата прадстаўнікоў адмовілася правесьці парлямэнцкія слуханьні наконт дэкрэту №3
На даручэньне кіраўніцтва Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пастаянная камісія ПП па працы і сацыяльных пытаньнях разгледзела прапанову віцебскага праваабаронцы Леаніда Сьвеціка аб правядзеньні парлямэнцкіх слуханьняў наконт дэкрэту пра «дармаедаў». Вынікам гэтага разгляду стала адмова парлямэнту правесьці прапанаваныя слуханьні.
У Віцебску ўпершыню адбыўся “Фэст вышыванкі”
У арт-пабе Torvald у Віцебску 1 кастрычніка прайшоў “Фэст вышыванкі”. Імпрэза ладзілася ў нашым горадзе ўпершыню. Наведнікі набывалі кнігі, сувэніры, адзеньне з беларускім арнамэнтам, слухалі выступы вядомых пісьменьнікаў і выдаўцоў, згулялі нават у інтэлектуальную гульню. Выступоўцаў было багата, уваход – вольны.
Грамадзкі актывіст выступае супраць «чортава кола» ў гістарычнай частцы Віцебску
Ідэя ўсталяваць у парку Пераможцаў агляднае кола мусіла быць рэалізаваная яшчэ ў 2015 годзе. Але тады без тлумачэньня прычынаў тэндар на закупку атракцыёну быў спынены.
Віцебск: За адмову маліцца маці ўзгрэла і пагражала забіць 9-гадовага сына
«Гэта адбылося яшчэ ў ліпені, – распавяла старшая памочніца пракурора гораду Віцебску Вольга Каралёва. – Пасьля таго, як хлопчык адмовіўся маліцца, маці схапіла яго за галаву, ударыла аб драўляную парту, потым біла па галаве кнігай і шкляным слоікам. Затым маці паваліла дзіця на падлогу, села на яго, абхапіла за шыю і пачала душыць, пагражаючы забойствам».
Мэдычнае прадстаўніцтва: Мінздраў абавязвае аптэкараў цярпець нават пляўкі ў твар
У нашумелай гісторыі, якая адбылася ў віцебскай аптэцы месяц таму з удзелам “жанчыны з сабачкам” ужо пастаўленая кропка. Нагадаем, наведніцу аптэкі, якая называла правізара “сьмярдзючай жывёлінай”, суд пакараў штрафам паводле двух артыкулаў КаАП (за зьнявагу і хуліганства). Але Мінздраў мае іншы пункт гледжаньня на тое, хто вінаваты ў той сытуацыі.