Сьвятлана Ціханоўская на мітынгу ў Віцебску: Я вам абяцаю, што пайду да канца…
Мітынг, які адбыўся 24 ліпеня ў парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў, стаў найвялікшай праявай грамадзянскай салідарнасьці ў Віцебску за ўсе гады незалежнай Беларусі і выявіў насьпелую прагу гараджанаў да свабоды і дэмакратыі. На свой трэці за дзень мітынг Сьвятлана Ціханоўская і яе каманда прыехала пасьля шматлюдных імпрэзаў у Глыбокім і Наваполацку. Больш за 5 тысяч чалавек у Віцебску сустрэлі народную кандыдатку дружнымі воплескамі.
Ціханоўская выступіць перад дэсантнікамі 103-й брыгады ў Віцебску?..
Давераная асоба кандыдата на прэзыдэнцтва Сьвятланы Ціханоўскай у Віцебскай вобласьці Тацяна Севярынец зьвярнулася да камандзіра 103-й асобнай паветрана-дэсантнай брыгады гвардыі палкоўніка Вадзіма Шадуры з просьбай дазволіць Ціханоўскай выступіць на тэрыторыі вайсковай часткі, як гэта нядаўна зрабіў іншы кандыдат – Аляксандар Лукашэнка.
Камітэт па правах чалавека зарэгістраваў скаргу палітвязьня Дзьмітрыя Казлова
Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў скаргу аршанскага блогера Дзьмітрыя Казлова (Шэры Кот), які зараз знаходзіцца за кратамі і прызнаны палітвязьнем. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Беларускага Хэльсынскага камітэту ў Віцебскай вобласьці Павал Левінаў.
Тацяну Севярынец аштрафавалі на 810 рублёў: скандавала «Жыве Беларусь!» і «Стоп таракан!»
Чарговы судовы працэс над актывісткай БХД Тацянай Севярынец прайшоў 22 ліпеня ў судзе Чыгуначнага раёну Віцебску. Судзьдзя Дзяніс Аляксеенка прызнаў Севярынец вінаватай у парушэньні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах ( ч.3 арт. 23.34 КаАП) і аштрафаваў на 30 базавых велічыняў.
Чым скончылася абмеркаваньне праекту будаўніцтва Сафійскага сабору ў Віцебску?
Падчас грамадзкага абмеркаваньня праекту будаўніцтва Сафійскага сабору прагучала прапанова забараніць царкве будаваць новыя храмы да завяршэньня ўсіх ужо пачатых аб'ектаў у горадзе, пішуць «Народныя навіны Віцебска». Як на гэта адрэагавалі гарадзкія ўлады?
Андрэй Дзьмітрыеў заклікаў у Віцебску браць актыўны ўдзел у назіраньні за выбарамі
19 ліпеня ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбылася сустрэча з кандыдатам у прэзыдэнты Андрэем Дзьмітрыевым. Пабачыць яго і задаць пытаньні прыйшлі каля 40 віцяблянаў. Дзмітрыеў агітаваў за актыўны ўдзел у кампаніі – «за галасаваньне і назіраньне». Але заявіў, што не зьбіраецца здымаць сваю кандыдатуру на карысьць аб’яднанага штабу Ціханоўскай.
Ня стала Юрыя Нагорнага…
У пятніцу 17 ліпеня ў вёсцы Селішча Аршанскага раёну сышоў з жыцьця Юры Нагорны – настаўнік, краязнаўца, актывіст Аршанскай арганізацыі Таварыства беларускай мовы. Яму было 72 гады.
Уладзімер Кійко не дамогся адмены 10 сутак арышту за «ланцуг салідарнасьці»
Каардынатар ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай у Віцебску Уладзімер Кійко паспрабаваў аспрэчыць у абласным судзе 10 сутак адміністрацыйнага арышту, якія яму прысудзілі за ўдзел у «ланцугу салідарнасьці» 19 чэрвеня. Вынік прадказальны: судзьдзя Ірына Смалякова скаргу не задаволіла, а судовае рашэньне пакінула бязь зьменаў.
Віцебскі аблсуд разгледзеў скаргі актывістаў і выклікаў на іх АМАП
15 чэрвеня ў Віцебскім абласным судзе разглядаліся скаргі адразу на 5 пастаноў райсудоў паводле арт. 23.34 КаАП. Свае штрафы паспрабавалі абскардзіць удзельнікі пікетаў для збору подпісаў. Судзьдзя Ірына Смалякова ўсе рашэньні пакінула бязь зьменаў, а скаргі – без задавальненьня. На слухачоў, якіх судзьдзя выдаліла з залі і якія не падпарадкаваліся яе пакідаць, быў выкліканы нарад АМАПу.
Прэцэдэнт створаны? Справу супраць актывісткі каманды Ціханоўскай – скасавалі
Суд Кастрычніцкага раёну Віцебску 14 ліпеня разгледзеў адміністрацыйную справу паводле ч.3 арт. 23.34 КаАП у дачыненьні да актывісткі «Краіны для жыцьця» Юліі Барсуковай. Яе вінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікетаваньні 30 траўня. Судзьдзя Ільля Белавус пастанавіў спыніць справу «з-за недаказанасьці віны».