Палітвязня Сяргея Наліўку пераводзяць у калонію з віцебскай «хіміі»
У Віцебску, у судзе Чыгуначнага раёну Віцебску прайшоў працэс над фігурантам берасцейскай «карагоднай справы» Сяргеем Наліўкам. Суддзя Дзяніс Аляксеенка пастанавіў перавесці палітвязня з "хіміі" у папраўчую калонію тэрмінам на шэсць месяцаў і адзін дзень. Дагэтуль, паводле рашэння суду Маскоўскага раёну Берасця, палітзняволены Сяргей Наліўка адбываў прысуджаны ў красавіку 2021г. тэрмін абмежавання волі (два гады хіміі) у віцебскай ПУАТ №9.
Расійскі суд пастанавіў выправадзіць палітвязня Яну Пінчук у Віцебск
2-гі апеляцыйны суд Пецярбурга 21 ліпеня адмовіў у задавальненні скаргі на рашэнне Генпракуратуры РФ аб выдачы ўраджэнкі Віцебска Яны Пінчук на радзіму. Беларускія ўлады дзяўчыну абвінавачваюць у тым, што яна стварыла і вяла апазіцыйны telegram-канал.
Справу супраць журналісткі Ціны Палынскай скасавалі, цяпер ужо канчаткова
Следчы камітэт разбіраў інцыдэнт, які здарыўся ў пачатку чэрвеня – за колькі дзён да прыезду ў Полацк кіраўніка РПЦ у Беларусі Патрыярха Кірыла. Ціна Палынская напісала з Фэйсбуку каментар з гэтае нагоды, які трапіў на вочы міліцыі. Дома ў журналісткі правялі ператрус, забралі кампутар і мабільны тэлефон, а СК звярнуўся да экспертаў, каб тыя разабраліся, ці былі ў каментары абразы.
У Віцебску зноў прайшоў несанкцыянаваны пікет з удзелам БРСМ. Нікога не пакаралі
Паводле газеты гарадской дзяржаўнай «Віцьбічы», жыхары Віцебску сабраліся каля консульства Латвіі, каб падтрымаць выхаванцаў Рыжскай дзіцячай акадэміі радыё і телебачання, якія прыехалі на «Славянскі базар. Падлеткі ўзялі інтэрв’ю ў Аляксандра Лукашэнкі, і «апынуліся закладнікамі палітычных інтрыг» – маўляў, у Латвіі асудзілі гэты ўчынак, пішуць «Віцьбічы».
У больш як на 70 інфармацыйных рэсурсах суды выявілі наяўнасць экстрэмісцкіх матэрыялаў
За першыя 6 месяцы 2022 года судамі Віцебскай вобласці прызнаны 73 інфармацыйных рэсурсаў, якія распаўсюджваюць экстрэмісцкія матэрыялы. У рэпрэсіях супраць свабоды распаўсюджвання інфармацыі ў сетцы Інтэрнэт прынялі ўдзел суддзі 20 раённых судоў рэгіёна. У параўнанні з пачаткам года, штомесячная колькасць прызнання матэрыялаў экстрэмісцкімі засталася на адным и тым жа ўзроўні.
Віцебшчына лідзіруе па колькасці ксяндзоў адміністратыўна затрыманых па палітычных артыкулах
Ад восені 2020 года ў Віцебскай вобласці па палітычных матывах былі падвергнуты адміністрацыйнаму пераследу пяць служыцеляў беларускай каталіцкай царквы. Усім ім было інкрымінавана правапарушэнне, прадугледжанае частка 1 артыкула 24.23 КаАП - парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў.
Што мяняецца для грамадзян згодна новай рэдакцыю Кодэкса аб зямлі?
Замацоўваецца права на набыццё на працягу 5 гадоў зямельных участкаў, якія знаходзяцца ў землекарыстальнікаў на 1 верасня 2022 года, у прыватную ўласнасць або арэнду тэрмінам на 99 гадоў з унясеннем платы на льготных умовах (з прымяненнем каэфіцыента 0,8 на тэрыторыі Мінска і абласных цэнтраў, 0,5 — на іншых тэрыторыях). Дакументам прадугледжваецца магчымасць выдзялення грамадзянам зямельных участкаў для будаўніцтва жылых дамоў у сельскіх населеных пунктах памерам да 1 га.
Праваабаронцы: Падтрымайце палітзняволеную з Мёраў лістамі, пасылкамі і грашовымі перадачамі
68-гадовая былая настаўніца беларускай мовы і літаратуры з Мёраў Эма Сцепулёнак, затрыманая напрыканцы верасня 2021года за каментар у сатсетках па "справе Зельцэра", утрымліваецца пад вартай у Віцебскім абласным СІЗА ўжо больш за 10 месяцаў. Жанчына не мае ў Беларусі ані сваякоў, ані сяброў, але неабыякавыя людзі не пакінулі яе сам на сам з бядой.
Ксёндз Андрэй Вашчук асуджаны да 15 сутак арышту
Працэс прайшоў у судзе Першамайскага раёну Віцебску, афіцыйных абвестак пра яго ў раскладзе працы суду не было, хаця вернікі хацелі падтрымаць святара падчас судовага разбору. Ксёндз Андрэй Вашчук асуджаны паводле арт. 24.23 КаАП за нібыта парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемстваў.
Патрэбная хуткая падтрымка для палітвязня Паўла Нікіценка!
Больш за сем месяцаў Павел быў затрыманы і яму прад'яўлены абвінавачанні па 6 артыкулах Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Пры затрыманні ён быў моцна збіты і здароўе да гэтага часу не адноўлена. Цяпер Нікіценка знаходзіцца ў Віцебскім абласным СІЗА №2, у закрытым рэжыме вядзецца судовы разбор па справе.