Праваабаронцы прапануюць падтрымаць палітвязня Дзмітрыя Сушчыка ў аршанскай калоніі
Жыхар Наваградку Дзмітрый Сушчык быў асуджаны на паўтара гады пазбаўлення волі па ч. 1 арт. 368 за абразу Аляксандра Лукашэнкі і па арт. 370 (Здзек з дзяржаўных сімвалаў). Падставай сталі рэпосты матэрыялаў, прызнаных у Беларусі экстрэмісцкімі, а таксама за каментары, якія ён размяшчаў у інтэрнэце. З красавіка ён знаходзіцца ў аршанскай ПК №8, дзе для палітзняволенага стварылі надзвычай цяжкія ўмовы.
Аршанскую медработніцу будуць судзіць за абразу прэзідэнта
Фельчарку стаматалагічнага аддзялення паліклінікі № 2 Оршы Наталлю Кукішаву будуць судзіць за не павагу і замах на гонар і годнасць прэзідэнта у сацыяльных сетках. Справу прызначаны разглядаць суддзя суда Аршанскага раёна і г. Воршы Мікалай Драгуноў, які вырашыў праводзіць працэс у закрытым рэжыме.
У рамках крымінальнай справы міліцыя затрымалі жонку палітвязня Міхаіла Чамуракі
Двое супрацоўнікаў міліцыі завіталі да жанчыны дамоў у першай палове дня і правялі ператрус. Паведамілі, што ў межах крымінальнай справы, аднак якой — не сказалі, піша «Вясна».
Людміла Чамурака, якая мае анкалагічнае захворванне, некалькі разоў затрымлівалася разам з мужам, была адміністрацыйна пакараная. Раней улады пагражалі забраць у сям’і дзяцей.
На "Нафтане" сур'ёзныя праблемы з аб'ёмамі перапрацоўкі нафты і збытам прадукцыі
У цяперашні час прадукцыю прадпрыемства адпраўляюць толькі ў Афрыку і Азію. З-за дарагой лагістыкі і забароны аплаты ў доларах і еўра экспарт абваліўся на палову, назіраецца затаваранасць гатовай прадукцыі. "Нафтан" спрабуе выжываць і знаходзіцца ў пастаянным пошуку магчымасці развіваецца.
Падтрымай палітзняволеных жанчын стыкерпакам і вестачкай салідарнасці
Да другой гадавіны з пачатку Жаночых маршаў – 12 жніўня – "Майстэрня паштовак салідарнасці" разам з кампаніяй #FreeViasna зрабілі стыкерпак, які дапаможа выказаць павагу, любоў і пяшчоту палітзняволеным жанчынам. Мы дашлем налепкі ўсім ім за краты і запрашаем вас дадаць вашыя словы падтрымкі.
На Віцебшчыне зноў асудзілі каталіцкага святара – Аляксандра Барана з Лынтупаў
Пра тое, што пробашча лынтупскага касцёлу Святога Апостала Андрэя асудзілі да 17 сутак арышту, паведамляе Тэлеграм-канал «Хрысціянская візія». Падрабязнасці адміністрацыйнай справы ксяндза Аляксандра пакуль не вядомыя, апрача таго, што ён быў асуджаны за парушэнне заканадаўства пра масавыя мерапрыемствы (арт. 24.23 КаАП).
Яну Пінчук этапавалі з Санкт-Пецярбургу ў Беларусь. Ёй пагражае да 20 гадоў зняволення
Інфармацыю пра тое, што яе падабаронная пакінула Расею пацвердзіла адвакат дзяўчыны Марыя Бяляева. Але канкрэтнае месца знаходжання Яны Пінчук пакуль не вядомае. У Беларусі віцяблянку абвінавачваюць па пяці крыминальных артыкулах: паклёп (артыкул 188 КК), незаконныя дзеянні з персанальнымі данымі іншай асобы (частка 3 часткі 203-1 КК), распальванне сацыяльнай варожасці (частка 3 артыкула 130 КК), стварэнне і кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем (частка 1 і 2 артыкула 361-1 КК), заклікі да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі (частка 3 артыкула 361 КК).
Сімвалічная «хросная з’явілася ў Алега Баразны, палітвязня з Віцебску
У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай нямецка-швейцарскай праваабарончай арганізацыяй «Libereco – Партнёрства за правы чалавека», сімвалічныя «хросныя» з’явіліся яшчэ ў 9-ці палітвязняў. Сярод іх жыхар Віцебску, каардынатар кампаніі «Страна для жизни» Алег Баразна, асуджаны на 2 гады 3 месяцы пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Адміністрацыйную справу журналісткі Таццяны Матвеевай накіравалі на дапрацоўку ў міліцыю
У судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску распачаўся працэс над журналісткай Таццянай Матвеевай, былой супрацоўніцай зачыненага найбуйнейшага беларускага інфармацыйнага партала. Яе вінавацяць у несанкцыянаваным пікетаванні за размяшчэнне ў Фэйсбуку фотаздымка з малюнкам белага і чырвонага колераў. Суддзя Уладзімір Царыкаў распачаў судовае пасяджэнне, але яно скончылася менш як праз паўгадзіны – ён заўважыў памылкі ў пратаколе.
За ліст ад жонкі, у якім найшлі "палітычны падтэкст", палітвязня змясцілі ў ШІЗА
Больш за тыдзень таму адміністрацыя шклоўскай папраўчай калоніі № 17 “закінула” ў штрафны ізалятар на трое сутак палітвязня Яўгена Харашкевіча. Жонка палітвязня даведалася, што прычынай стаў ліст з віншаваннямі ад неабыякавых людзей перад днём нараджэння Яўгена, які яна дасылала мужу. Цэнзар разглядзеў у гэтым "палітычны падтэкст", таму ліст быў знішчаны, а палітвязня адправілі ў ШІЗА.