Міхаіл Чамурака — актывіст з Дуброўна, асуджаны на тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія») па крымінальнай справе аб паклёпе (арт. 188 КК).
26 лістапада 2021 палітзняволены, які адбываў пакаранне ў ваўкавыскай папраўчай установе №29, здолеў уцячы з Беларусі. Цяпер Міхаіл Чамурака знаходзіцца за мяжой і ў бяспецы.
Нагадаем, што 4 траўня 2018 года ў кватэры Дубровенскага актывіста Аб'яднанай грамадзянскай партыі Міхаіла Чамуракі прайшоў ператрус, канфіскаваны ноўтбук і сыстэмны блёк кампутара. Адначасова другая брыгада, якая складалася з двух мясцовых супрацоўнікаў і аднаго зь Віцебску ў цывільным, апісала маёмасьць у дома, дзе пражывае маці актывіста.
Тады, Міхаілу быў прад'ялены дакумэнт, зь якога вынікала, што ператрус праводзіцца ў сувязі з вядзеньнем крымінальна-працэсуальных дзеяньняў паводле арт. 188, ч. 2 і арт. 369 КК РБ. Сілавікі сказалі, што ладзіцца праверка заявы дубровенскага пракурора Пацеева пра абразу яго Міхаілам Чамуракам ў сетцы «Аднаклясьнікі».
Павел Жукаў