Віцябляне пратэстуюць супраць зносу прыватнага сектара
Людзі звяртаюць увагу на тое, што ў Генеральным плане будаўніцтва Віцебска зменаў у раёне вуліц Ляонава, 6-й Свярдлова і 2-й Войкава не было зафіксавана. І пра тое, што прыватныя дамы плануецца аддаць пад знос, жыхары даведаліся выпадкова - ад геадэзістаў, які прыйшлі рабіць замеры. Аказалася, тут хочуць пабудаваць пяць шматпавярховак.
У Оршы стварылі чарговы вайскова-патрыятычны клуб
Мяркуючы па фотаздымках з імпрэзы, у клуб запісалі не толькі старшакласнікаў, але і вучняў 5-6 класаў. Канстатуючы рост падлеткавай злачыннасці на працягу мінулага года, Віцебская абласная пракуратура зноў заявіла, што менавіта ў дзейнасці вайскова-патрыятычных клубаў бачыць сродак барацьбы з негатыўнай тэндэнцыяй.
Суд Кастрычніцкага раёна Віцебска прызнаў "экстрэмісцкім" youtube-канал пра пірагі і плюшкі
На гэтым рэсурсе вымушаная эмігрантка Кацярына Мірзоева дзеліцца сваімі рэцэптамі. Падобна, "экстрэмісцкім" відэаканал "Всё сначала" прызнаны за ранейшыя ролікі, дзе аўтарка, былая жыхарка Полацка, распавядала , чаму мусіла пакінуць Беларусь. Цяпер яна жыве ў Польшчы. Расказваем гісторыю 66-гадовай пенсіянеркі, якая ў замежжы была вымушана пачынаць “всё сначала”.
Барыс Якубоўскі патрабуе навесці парадак у парку, які носіць імя ягонага сваяка
У “Аршанскую газету” прыйшоў ліст ад сваяка двойчы Героя Савецкага Саюза Івана Якубоўскага, чыім імем у Оршы названыя вуліца, школа №13 і невялікі парк у раёне “Чаромушкі”. Станам гэтага парка Барыс Якубоўскі і незадаволены: там няма абсталяваных месцаў для адпачынку і іншай інфраструктуры. Між тым, сёлетні гэд абвешчаны Годам добраўпарадкавання. На гэта вельмі спадзяецца сваяк знакамітага земляка.
У Багушэўску хатніх дэбашыраў накіравалі прыбіраць “Парк закаханых”
Своеасаблівы гумар у гэтым, можа, і ёсць. А па сутнасці Сенненскі РАУС падхапіў практыку выкарыстання дармовай працаўнай сілы. Для асобаў, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі і на прафілактычным уліку за праявы хатняга гвалту, міліцыя разам з ЖКГ арганізвавала так званае “выхаваўчае мерапрыемства”.
145 інтэрнэт-рэсурсаў летась былі прызнаныя «экстрэмісцкімі» па заявах органаў пракуратуры Віцебскай вобласці
Механізм працуе наступным чынам: работнікі пракуратуры займаюцца маніторынгам ў Інтэрнэце, знаходзяць тое, што лічыць «крамолай» і рыхтуюць дакументы ў раённыя суды. Там, як правіла, высновы пракратуры пацвярджаюць і прымаюць рашэнне лічыць той ці іншы рэсурс «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй». Наступны крок – уключэнне рэсурса ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Аршанская міліцыя правяла «Кірмаш вакансій» для сваіх «падапечных»
На базе Аршанскага РАУС правялі «працоўную агітацыю» для беспрацоўных асобаў, якія маюць судзімасць, а таксама для тых, хто здзейсніў правапарушэнні. Міліцыянты лічаць, што «Кірмаш вакансій» стаў выжным крокам у працэсе рэабілітацыі такіх грамадзян і выртання із у соцыум». Праўда, пра вынікі мерапрыемства не паведамляецца.
Рэдакцыя партала orsha.eu паведамляе пра блакіроўку старонак у сацсетках на тэрыторыі Беларусі
Учора ўвечары наведнікі заўважылі, што паведамленне пра блакіроўку з'явілася на старонках orsha.eu у "ВКонтакте" (там медыяпраект мае 2 старонкі) і ў "Одноклассниках". Старонкі https://vk.com/orshaeu; https://vk.com/orsha_eu; https://ok.ru/orsha.eu цяпер даступныя толькі праз VPN або з замежжа, гаворыцца ў паведамленні рэдакцыі.
Дзмітрыя і Івана Піскуновічаў ўключылі ў пералік асобаў, схільных да эсктрэмісцкай дзейнасці
Абодвух сёлета ў студзені судзілі ў судзе Глыбоцкага раёна і прызналі вінаватымі па ч.1 арт.342 КК РБ (падрыхтоўка або ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Працэс вёў суддзя Андрэй Тарасевіч. У "экстрэмісцкім" пераліку на сайце МУС пазначана, што ў абодвух "судзімасць не пагашана".
Журналіст Андрэй Кузнечык — на волі
За кратамі ён правёў больш за тры гады. 8 чэрвеня 2022 г. ураджэнец Віцебска Андрэй Кузнечык быў пакараны 6 гадамі пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму за «стварэнне экстрэмісцкага фармавання». Закрыты працэс правялі за некалькі гадзін, акалічнасці справы невядомыя. Сваёй віны Андрэй Кузнечык не прызнаў.