Журналістка віцебскай дзяржгазеты разважае пра «прапаганду нетрадыцыйных ідэалаў»: вінаваты Еўропа і Амерыка
Газета «Витебские вести» апублікавала артыкул «Без «повесточки» никуда, или Странные идеи вместо вечных ценностей». Пад «павестачкай» журналістка Лілія Іўчанка мае на ўвазе «нетрадыцыйную сэксуальную арыентацыю» і ставіць у прыклад расейскае заканадаўства, якое забараняе «прапаганду ЛГБТ-ідэй». Таксама журналістку турбуюць дзіцячыя мульцікі: ёй не падабаюцца, калі галоўнымі героямі з'яўляюцца грыбы або няісныя ў прыродзе персанажы».
За распаўсюд «экстрэмізму» ўлады аштрафавалі выкладчыцу ВНУ
Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 30 траўня, за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў у сацыяльных сетках аштрафавала на 370 рублёў намесніка дэкана факультэта інфармацыйных тэхналогій Полацкага дзяржуніверсітэта Марыю Дэканаву.
Праваабарончы цэнтр «Вясна» стаў лаўрэатам прэміі ААН
Старшыня Генеральнай ансамблеі ААН 20 ліпеня абвясціў лаўрэатаў прэстыжнай прэміі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у галіне правоў чалавека за 2023 год. Сярод больш чым 400 намінантаў былі адзначаныя 5 пераможцаў, у тым ліку і ПЦ «Вясна».
За пікет у сацыяльных сетках улады пакаралі вялікім штрафам шматдзетную віцяблянку
Суддзя суда Першамайскага раёна Міхаіл Юрчанка 11 траўня за правядзенне не санкцыянаванага ўладамі пікетавання ў сацыяльных сетках аштрафаваў на 2220 рублёў маці траіх дзяцей Крысціну Буланаву.
У Паставах змяніліся рысы горада. Некалькі сельсаветаў аб’ядналі
У адміністрацыйна-тэрытарыяльны лад Пастаўскага раёна ўнесены змяненні рашэннем Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 21 чэрвеня 2023 года.
Супрацоўніку МНС з Глыбоччыны далі 15 сутак за распаўсюд “экстрэмісцкіх матэрыялаў” і звольнілі з працы
Як стала вядома, Дзмітрыя Рудака з гарадскога пасёлка Падсвілле, што ў Глыбоцкім раёне, судзілі 13 чэрвеня ў Глыбокім па частцы 2 артыкула 19.11 КаАП (Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць).
Метадыстку Бешанковіцкага Дома рамёстваў пакаралі за рэпост фільма пра Лукашэнку
У канцы чэрвеня раённы суд у Бешанковічах прысудзіў штраф Ганне Гудоўскай. Жанчыну прызналі вінаватай «за распаўсюд экстрэмізму» паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП- за рэпосты відэаматэрыялаў, прызнаных у Беларусі экстрэміскімі. Метадыстку Бешанковіцкага Дома рамёстваў аштрафавалі на 925 рублёў (25 базавых велічынь).
У пераліку палітвязняў – яшчэ двое жыхароў Віцебшчыны: Кацярына Леў і Канстанцін Ступнікаў
Кацярына Леў з Наваполацку асуджана па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі і штрафу. Прысуд выносіла суддзя Наваполацкага гарадскога сулу Сняжана Калінічэнка. Белруская праваабарончая супольнасць прызнала дзяўчыну палітычнай зняволенай 17 ліпеня. На два тыдні раней беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнем ураджэнца вёскі Ксты Канстанціна Ступнікава. Яму прысудзілі 2 гады пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Вырак агучыў суддзя Міхаіл Зубеня ў судзе Віцебскага раёну.
Закінутыя хаты – яскравы паказнік адсутнасці грашовага дабрабыту беларусаў
У Бешанковіцкім райвыканкаме пра гэта заявілі наўпрост, канстатуючы, што многія жыхары раёну не ў стане ўтрымліваць вясковыя дамы, раней набытыя «пад лецішча». Тое самае адбываецца з хатамі, атрыманымі ў спадчыну ад бацькоў і дзядоў: нашчадкі не маюць сродкаў, каб аплаціць паслугі па афармленні ўчасткаў, вырабіць новы тэхнічны пашпарт і гэтак далей. Заклікі захоўваць памяць сям“і і агітацыя за перспектывы адпачынку ў маляўнічых мясцінах не дапамагаюць, калі ў людзей банальна няма сродкаў даглядаць дамок у вёсцы.
За чатыры лагатыпы і матэрыялы ў сацсетках – 925 рублёў штрафу
Як стала вядома, суддзя Пастаўскага суда Наталля Жукава пакарала жыхарку Пастаўшчыны В. паводле часткі 2 артыкула 19.11 КаАП (Распаўсюд, выраб, захоўванне перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапаганду такой дзейнасці) дваццаццю пяццю базавымі велічынямі штрафу. Гэта складае 925 беларускіх рублёў. Да таго ж яна пастанавіла канфіскаваць сродак здзяйснення адміністрацыйнага правапарушэння - мабільны тэлефон Redmi NOTE-9.