Улады аб'ядналі Волкаўскі і Дунілавіцкі сельсаветы Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці ў адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку - Дунілавіцкі сельсавет Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці, уключыўшы ў склад Дунілавіцкага сельсавета Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці зямельныя ўчасткі Волкаўскага сельсавета.
Таксама аб'ядналі Курапольскі і Ярэўскі сельсаветы Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці ў адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку - Курапольскі сельсавет Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці, уключыўшы ў склад Курапольскага сельсавета Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці зямельныя ўчасткі Ярэўскага сельсавета Пастаўскага раёна.
3годна рашэння, змененыя і межы горада Паставы, Юнькоўскага і Курапольскага сельсаветаў.
У рысу горада Паставы ўключылі зямельныя ўчасткі агульнай плошчай 24,2774 гектара з выключэннем іх са складу Юнькоўскага сельсавета Пастаўскага раёна. Таксама ўключылі ў рысу Паставаў і зямельныя ўчасткі агульнай плошчай 221,0361 гектара з выключэннем іх са складу Курапольскага сельсавета Пастаўскага раёна.
І адбылася зваротная тэндэнцыя, але з меншым выключэннем зямель - у склад Юнькоўскага сельсавета Пастаўскага раёна ўвайшлі зямельныя ўчасткі агульнай плошчай 13,6994 гектара з выключэннем гэтых зямельных участкаў з рысы горада Паставы.
У склад Курапольскага сельсавета Пастаўскага раёна ўключылі зямельныя ўчасткі агульнай плошчай 6,9382 гектара з выключэннем гэтых зямельных участкаў з рысы горада Паставы.
Дадзенае рашэнне ўжо набыло моц пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Кірыл Рогаў