Суддзя Юрчанка палічыў устаноўленым, што Крысціна правяла несанкцыянаванае пікетаванне без адпаведнага дазволу адміністрацыі Першамайскага раёна Віцебска. Гэтую ўпэўненасць ён абгрунтаваў тым, што жанчына ва «Укантакце» і «Інстаграм» размясціла і дэманстравала фатаграфіі і відэафайлы з выявай сябе і грамадзян на пратэстных акцыях супраць вынікаў выбараў прэзідэнта краіны, якія прайшлі ў 2020 годзе, а таксама плакатаў і сцяга бел-чырвона-белага колеру. Таму дзеянні «правапарушальніцы» суддзя кваліфікаваў як удзел у недазволеным уладамі пікеце і на падставе ч.1 арт.24.23 КаАП пакараў Буланаву штрафам у памеры 60 базавых велічыняў.
Барыс Трэнін