Да арышту Канстанцін Ступнікаў працаваў аператарам-наладчыкам. Быў затрыманы 26 красавіка 2023г. падчас хатняга бытавога канфлікту, на які была выклікана міліцыя. Па версіі абвінавачання Ступнікаў, знаходзячыся ў цвярозым стане, пры супрацоўніках міліцыі выказаўся ў дачыненні да Лукашэнкі ў непаважлівай форме, выкарыстаўшы лаянку. За гэта і быў затрыманы і асуджаны паводле арт. 368 Крымінальнага кодэксу (абраза Лукашэнкі).
Кацярыну Леў затрымалі і асудзілі за каментары ў інтэрнэце. Абражанымі сябе прызналі намеснік начальніка УУС Мінскага аблвыканкамуВіталь Казлоў, кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёну Мінску Раман Мельнік і першы намеснік начальніка ГУУС Мінгарвыканкама Ігар Падвойскі. Размовы гэтых чыноўнікаў з верасня 2020 года былі выкладзеныя ў агульны доступ «Кіберпартызанамі» і сталі сведчаннем таго, як міліцыя кіруе суддзямі пры вынясенні рашэнняў у дачыненні ўдзельнікаў мірных маршаў. Дзяўчыну затрымалі на пачатку лютага 2023 года, да суду яе трымалі ў СІЗА. Апрача пакарання зняволеннем, суд заабавязаў яе спрлаціць штраф памерам 3 700 рублёў.
Міхась Хмара
Чацвер, 20 Ліпень 2023
У пераліку палітвязняў – яшчэ двое жыхароў Віцебшчыны: Кацярына Леў і Канстанцін Ступнікаў
Кацярына Леў з Наваполацку асуджана па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі і штрафу. Прысуд выносіла суддзя Наваполацкага гарадскога сулу Сняжана Калінічэнка. Белруская праваабарончая супольнасць прызнала дзяўчыну палітычнай зняволенай 17 ліпеня. На два тыдні раней беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнем ураджэнца вёскі Ксты Канстанціна Ступнікава. Яму прысудзілі 2 гады пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Вырак агучыў суддзя Міхаіл Зубеня ў судзе Віцебскага раёну.
Апублікавана ў
Палітвязьні
Тэгі: