Суды Віцебшчыны за 5 дзён прызналі «экстрэмісцкімі» 23 інтэрнэт-рэсурсы
Звесткі пра гэта ўнесены ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі. Асабліва «пашчыравалі» мінулымі днямі суды Кастрычніцкага і Чыгуначнага раёнаў абласнога цэнтра і суд Сенненскага раёна – ён за адзін дзень, 13 студзеня, прысвоіў статус «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыі» 8-мі старонкам на розных платформах.
Прыхільніцу «русского мира» Эльвіру Мірсалімаву таксама выклікалі на прафілактычную гутарку перад выбарамі
Пра гэта яна паведаміла ў сваім Тэлеграм-канале, заўважыўшы, што выклік быў праз тэлефон і размаўлялі з ёй «не зусім тактоўна». Кепскі настрой супрацоўніка міліцыі Мірсалімава патлумачыла тым, што ў краіне вельмі шмат асуджаных па палітычных «адміністратыўках» - і яна ў тым ліку. А значыць, усіх гэтых людзей трэба «прафілактаваць» перад 26 студзеня.
Тэлеканал АНТ паказаў праграму з удзелам журналіста -палітвязня Андрэя Кузнечыка
14 студзеня выйшла першая серыя “расследавання” пра супрацоўнікоў “Радыё Свабода”. Яе героем быў палітвязень, фрылансер Андрэй Кузнечык, якога на некалькі месяцаў перавезлі з Наваполацкай ПК №1 у Мінск адмыслова для здымак «фільма».
Зачынілася група «Навіны Віцебска» - самая шматлікая віцебская суполка ў Facebook
Заснавальніца і адміністратарка групы Таццяна Мацвеева напісала, што не можа наўпрост паведаміць прычыны закрыцця пабліка, які праіснаваў тры з паловай гады. Але падкрэслівае, што робіць гэта па не залежных ад яе прычынах. Яна вырашыла, што пакуль праца групы прыпынена на месяц, але далейшыя перспектывы застаюцца няяснымі.
Сайт «Народныя Навіны Віцебска» прызналі «экстрэмісцкім»
У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі трапілі таксама звязаныя з ім старонкі ў сацыяльных сетках. Рашэнне лічыць гэтыя рэсурсы «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыяй 10 студзеня прыняў суд Кастрычніцкага раёна Віцебска.
Дзяржаве трэба грошы. З 1 лютага ў Віцебскай вобласці працягваюць спагнанне памежнага збору
Збор грошай за перасячэнне мяжы на аўтатранспарце будзе афіцыйна працягнуты з наступнага месяца. Так вырашыў Віцебскі аблсавет, прыняўшы рашэнне №69 ад 30.12.2024 года. Тэрмін дзеяння, на працягу якога будуць браць збор, у рашэнні не ўказаны. Раней ён падаўжаўся кожныя паўгода, але летась мясцовыя ўлады атрымалі права ўвесці бестэрміновы збор, што ўжо зрабіў Віцебскі абласны Савет дэпутатаў.
У Оршы схавалі не толькі асабістыя дадзеныя чальцоў выбарчых камісій, але і іхныя твары
Раённая газета апублікавала інфармацыю пра трэнінг для чальцоў выбарчых камісій, якіх навучалі, як дзейнічаць «у пазаштатных сітуацыях». На сайце выдання не гаворыцца пра тое, чаго канкрэтна варта апасацца ўдзельнікам выбарчых камісій падчас датэрміновага галасавання або ў асноўны дзень прэзідэнцкіх выбараў. Але ў фотарэпартажы да артыкула яны знятыя так, што пазнаць гэтых людзей цяжка. А месцамі твары і ўвогуле «замыленыя»...
Фотаздымкі віцебскіх журналістаў і актывістаў, якія пакінулі Беларусь, заўважаны на міліцэйскіх стэндах
На стэндах каля трох райаддзелаў міліцыі Віцебска, дзе размяшчаюць выявы тых, хто знаходзіцца ў вышуку, можна ўбачыць здымкі асобаў, вядомых у дэмакратычным асяроддзі горада. Гэта праваабаронцы Павел Левінаў і Ірына Траццякова, экс-палітзняволены Міхаіл Жамчужны, даследчык гісторыі сталінскіх рэпрэсій Ян Дзяржаўцаў, журналістка Алена Шабуня, рэдактар інтэрнэт-выдання «Витебский Курьер news» Аляксандр Корнышаў, актывіст Дзмітрый Карняенка і іншыя вядомыя асобы.
У Віцебску адзін міліцыянт выпадкова застрэліў іншага. А потым застрэліўся сам
Здарэнне адбылося 9 студзеня ў адным з віцебскіх райаддзелаў міліцыі. Паводле інфармацыі з дасведчаных крыніц, адзін з супрацоўнікаў міліцыі чысціў пісталет і выпадкова стрэліў. Куля трапіла ў саслужыўца, і ён загінуў на месцы. Ягоны калега, убачыўшы, што ён зрабіў, затрэліўся сам.
Гарадскія актывісты прапануюць ушанаваць у Віцебску памяць пра землякоў – удзельнікаў ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай трагедыі
На цяперашні момант у Віцебску няма ніводнага памятнага знака, які нагадваў бы пра герояў- «ліквідатараў», накіраваных у Чарнобыльскую зону. Ушанаванне памяці тых, хто страціў здароўе і жыццё, ратуючы будучыню, улады ператварылі ў афіцыёз, забараняючы «ліквідатарам» згадваць сваіх колішніх калег і сяброў прыватным чынам: жалобную акцыю «Вянок памяці» улады залічылі ў «несанкцыянаваныя мерыпрыемствы».