У некаторых тэлеграм-супольнасцях, якія займаюцца распальваннем варожасці ў дачыненні да прыхільнікаў дэмакратычных пераменаў, сінхронна з’явіліся звесткі пра тое, што супраць святара вось-вось распачнуць крымінальную справу. Асобныя паблікі «ВКонтакте», якія пазіцыянуюць сябе як праваднікоў афіцыйнай дзяржаўнай палітыкі Беларусі, апусціліся да паклёпу і прамых абразаў на адрас віцебскага ксяндза. Паклёпнікі відавочна карыстаюцца тым, што Андрэй Вашчук не можа прыцягнуць іх да судовай адказнасці, бо адбывае 15-суткавы арышт.

У Віцебску, у судзе Чыгуначнага раёну Віцебску прайшоў працэс над фігурантам берасцейскай «карагоднай справы» Сяргеем Наліўкам. Суддзя Дзяніс Аляксеенка пастанавіў перавесці палітвязня з "хіміі" у папраўчую калонію тэрмінам на шэсць месяцаў і адзін дзень. Дагэтуль, паводле рашэння суду Маскоўскага раёну Берасця, палітзняволены Сяргей Наліўка адбываў прысуджаны ў красавіку 2021г. тэрмін абмежавання волі (два гады хіміі) у віцебскай ПУАТ №9.

2-гі апеляцыйны суд Пецярбурга 21 ліпеня адмовіў у задавальненні скаргі на рашэнне Генпракуратуры РФ аб выдачы ўраджэнкі Віцебска Яны Пінчук на радзіму. Беларускія ўлады дзяўчыну абвінавачваюць у тым, што яна стварыла і вяла апазіцыйны telegram-канал. 

Следчы камітэт разбіраў інцыдэнт, які здарыўся ў пачатку чэрвеня – за колькі дзён да прыезду ў Полацк кіраўніка РПЦ у Беларусі Патрыярха Кірыла. Ціна Палынская напісала з Фэйсбуку каментар з гэтае нагоды, які трапіў на вочы міліцыі. Дома ў журналісткі правялі ператрус, забралі кампутар і мабільны тэлефон, а СК звярнуўся да экспертаў, каб тыя разабраліся, ці былі ў каментары абразы.

Паводле газеты гарадской дзяржаўнай «Віцьбічы», жыхары Віцебску сабраліся каля консульства Латвіі, каб падтрымаць выхаванцаў Рыжскай дзіцячай акадэміі радыё і телебачання, якія прыехалі на «Славянскі базар. Падлеткі ўзялі інтэрв’ю ў Аляксандра Лукашэнкі, і «апынуліся закладнікамі палітычных інтрыг» – маўляў, у Латвіі асудзілі гэты ўчынак, пішуць «Віцьбічы».

За першыя 6 месяцы 2022 года судамі Віцебскай вобласці прызнаны 73 інфармацыйных рэсурсаў, якія распаўсюджваюць экстрэмісцкія матэрыялы. У рэпрэсіях супраць свабоды распаўсюджвання інфармацыі ў сетцы Інтэрнэт прынялі ўдзел суддзі 20 раённых судоў рэгіёна. У параўнанні з пачаткам года, штомесячная колькасць прызнання матэрыялаў экстрэмісцкімі засталася на адным и тым жа ўзроўні.

Ад восені 2020 года ў Віцебскай вобласці па палітычных матывах былі падвергнуты адміністрацыйнаму пераследу пяць служыцеляў беларускай каталіцкай царквы.  Усім ім было інкрымінавана правапарушэнне, прадугледжанае частка 1 артыкула 24.23 КаАП - парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў.

Замацоўваецца права на набыццё на працягу 5 гадоў зямельных участкаў, якія знаходзяцца ў землекарыстальнікаў на 1 верасня 2022 года, у прыватную ўласнасць або арэнду тэрмінам на 99 гадоў з унясеннем платы на льготных умовах (з прымяненнем каэфіцыента 0,8 на тэрыторыі Мінска і абласных цэнтраў, 0,5 — на іншых тэрыторыях). Дакументам прадугледжваецца магчымасць выдзялення грамадзянам зямельных участкаў для будаўніцтва жылых дамоў у сельскіх населеных пунктах памерам да 1 га.

68-гадовая былая настаўніца беларускай мовы і літаратуры з Мёраў Эма Сцепулёнак, затрыманая напрыканцы верасня 2021года за каментар у сатсетках па "справе Зельцэра", утрымліваецца пад вартай у Віцебскім абласным СІЗА ўжо больш за 10 месяцаў. Жанчына не мае ў Беларусі ані сваякоў, ані сяброў, але неабыякавыя людзі не пакінулі яе сам на сам з бядой.

Працэс прайшоў у судзе Першамайскага раёну Віцебску, афіцыйных абвестак пра яго ў раскладзе працы суду не было, хаця вернікі хацелі падтрымаць святара падчас судовага разбору. Ксёндз Андрэй Вашчук асуджаны паводле арт. 24.23 КаАП за нібыта парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемстваў.