04.07.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя Уладзімір Толкач. Фота з сацыяльных сетак. У судзе Барысаўскага раёна вынесены прысуд 70-гадоваму Уладзіміру Толкачу, абвінавачанаму ў “абразе Аляксандра Лукашэнкі” паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Таццяна Шыман.

Першы раз Уладзіміра Толкача затрымалі 26 верасня 2023 года і прысудзілі 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Тады ў ягоным тэлефоне выявілі выявы б-ч-б сімволікі і свастыкі, якія ён змясціў яшчэ ў 2021 годзе.

Вясной, пад час ператрусу ў пенсіянера быў канфіскаваны кампутар, дзе знайшлі вершы Уладзіміра. Эксперты прыйшлі да высновы, што некаторыя радкі могуць утрымліваць абразу Аляксандра Лукашэнкі.

Пад час судовага пасяджэння Толкачу стала дрэнна, выклікалі “хуткую”, якая адвезла яго ў шпіталь.  Але праз некалькі гадзін суд аднавіўся.

18 чэрвеня суд прызнаў Толкача вінаватым і пакараў абмежаваннем волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады.

Крыніца: Вынесены прысуд пенсіянеру з Барысава, які ў сваіх творах "абразіў" Лукашэнку