Першы адміністрацыйны арышт Анджэю Юхневічу быў прысуджаны за тое, што на сваёй старонцы ў Facebook ён захоўваў свой фотаздымак на фоне бел-чырвона-белага сцяга. Найверагодней, што на гэтым фотаздымку ён быў зняты разам з Паўлам Лемехам, бо ў судовых пастановах правіны ксяндзоў апісваюцца вельмі падобным чынам.
Таксама ў судзе 10 траўня Анджэй Юхневіч пацвердзіў наяўнасць у ягонам акаўнце выявы сцяга Украіны. За гэта суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Наталля Карабліна абвінаваціла ксяндза ў правядзенні не санкцыянаванага ўладамі пікетавання. А паводле ч.1 арт. 24.23 прысудзіла Юхневічу арышт на 15 сутак.
Аднак 23 траўня ён не выйшаў на волю. Пасля першага арышта яму быў прысуджаны другі, прычым не вядома, у чым абвінавацілі Анджэя Юхневіча. З моманту затрымання святара прайшло ўжо больш як 30 сутак, аднак з-за кратаў яго дагэтуль не выпусцілі. Застаецца меркаваць, што ксяндзу прысуджаны ўжо трэці арышт запар.
Маргарыта Лісунова