За «экстрэмізм» у сацыяльнай сетцы ўлады буйна аштрафавалі жыхарку Новалукомля
Суддзя суда Чашніцкага раёна Васіль Коваль 26 кастрычніка за распаўсюджванне ў сацыяльнай сетцы “экстрэмісцкіх” публікацый пакараў штрафам у памеры 1110 рублёў урача-тэрапеўта Новалукомльскай цэнтральнай раённай бальніцы Валянціну Залескую.
За падпіску на «экстрэмісцкую» групу ўлады наклалі штраф на жыхара Талачынскага раёну
Суддзя суда Талачынскага раёна Алеся Саян за распаўсюджванне публікацый экстрэмісцкага зместу пастанавіў аштрафаваць на 740 рублёў слесара-рамонтніка інваліда 3-й групы Віктара Лацінскага. У 2012 годзе Віктар Уладзіміравіч быў сябрам участковай выбарчай камісіі ад жыхароў в. Рэчкі.
За «экстрэмізм» улады Лёзна пакаралі штрафам жыхарку Мінска
Суддзя суда Лёзненскага раёна Аляксей Лапушынскі за распаўсюджванне "экстрэмізму" ў сацыяльнай сетцы пакараў штрафам у памеры 999 рублёў работніцу сталічнай гандлёвай сеткі Кацярыну Крывічэнку. Па просьбе жанчыны разбіральніцтва адміністрацыйнай справы прайшло ў яе адсутнасць.
За пікет і «экстрэмізм» улады аштрафавалі ксяндза з Новалукомля
Суддзя суда Чашніцкага раёна Ганна Смірнова 27 кастрычніка за распаўсюджванне “экстрэмізму” і правядзенне масавага мерапрыемства ў сацыяльнай сетцы пакарала штрафам у памеры 1850 рублёў ксяндза Мікалай Ліпскі, які служыць у касцёле Святой Марыі Магдалены ў Навалукомлі Чашніцкага раёна.
Аднаго аршанца пакаралі штрафам за «экстрэмісцкія» падпіскі , другога – арыштам за «несанкцыянаваны пікет»
Штрафам у памеры 20-ці базавых велічынь (740 рублёў) суддзя аршанскага суда Мікалай Драгуноў пакараў мясцовага жыхара, 33-гадовага Захара Гудаса. Мужчыну прызналі вінаватым паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП за тое, што ў ягоным тэлефоне ў Instagram былі знойдзены падпіскі на групы, уключаныя ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
За падпіску на групу «Хартыя-97» улады пакаралі буйным штрафам жыхарку Наваполацка
Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 21 верасня за распаўсюджванне "экстрэмізму" ў сацыяльнай сетцы пастанавіла аштрафаваць на 1110 рублёў мясцовую жыхарку Ірыну Нікіціну.
За распаўсюд «экстрэмізму» ў Віцебску аштрафаваная маладая жанчына
Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Міхаіл Юрчанка 13 верасня за падпіску на "экстрэмісцкі" паблік пастанавіў аштрафаваць грамадзянку РФ Наталлю Куксёнак, якая жыве ў Віцебску. Гэта другая ў гэтым годзе адміністрацыйная справа, разгледжаная з нагоды распаўсюджвання “экстрэмізму” ў дачыненні да Куксёнак. Першая справа была разгледжана напрыканцы жніўня тым жа суддём Юрчанка.
За парушэнне маршруту хрэснага ходу ўлады аштрафавалі царкоўнага служачага
Суддзя суда Бешанковіцкага раёна Кацярына Мацкевіч 15 верасня за ухіленне ад ўзгодненага з уладамі маршруту хрэснага ходу аштрафавала на 740 рублёў памочніка благачыннага па будаўніцтве цэркваў Храма святога прарока Іллі мясцовага жыхара Мікалая Бондара.
За пікет у аддзяленні міліцыі ўлады пакаралі штрафам жыхара Оршы
Суддзя суда Сенненскага раёна Наталля Барысавец 6 верасня за праведзенае пікетаванне, не дазволенае ўладамі, аштрафавала на 2220 рублёў зваршчыка Вячаслава Яхнавецкага.
Алену Каваленку аштрафавалі за фотаздымкі пратэстаў 2020 года. На суд яна не з’явілася
Былой жонкі вядомага віцебскага актывіста Сяргея Каваленкі ўжо не было ў Беларусі, калі суддзя Першамайскага райсуду Міхаіл Юрчанка аштрафаваў жанчыну на 2590 руб. за фотаздымкі з пратэстаў 2020г., размешчаныя на яе старонцы ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте». Ён прызнаў Алену Каваленку вінаватай у «несанкцыянаваным пікетаванні» паводле арт. 24.23 КаАП.