За непасрэдны ўдзел у пратэстных падзеях яе ўжо штрафавалі ў верасні 2020г. Той самы суддзя Міхаіл Юрчанка прызнаў жанчыну вінаватай у «парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў» і аштрафаваў яе на 10 базавых велічынь ( на той час – 270 рублёў).
Таксама Алену Каваленку прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці ў 2014 годзе: яе аштрафавалі на 10 базавых велічынь за Гэткае пакаранне жанчыне прысудзілі за ўдзел у пікеце супраць удзелу ў мясцовых выбарах, які адбыўся 22 сакавіка ў Віцебску.
У апошнія гады Алена Каваленка паведамляла ў сваіх сацыяльных сетках пра рэгулярныя візіты сілавікоў і ператрусы, якія праводзіліся ў яе па месцы жыхарства і па месцы жыхарства маці Сяргея Каваленкі.
Віцебскі актывіст, шырока вядомы тым, што ў 2010г. вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на гарадскую навагоднюю ёлку на Плошчы Перамогі, ужо некалькі гадоў жыве ў Варшаве, дзе ладзіць акцыі ў падтрымку Зянона Пазняка і супраць «новай апазіцыі» - Святланы Ціханоўскай, Сяргея Латушкі і гд.
Вацлаў Лятучы