Віцебскія ўлады ліхаманкава шукаюць магчымасці папоўніць адсутнасць работнікаў
За апошнія 26 месяцаў у Віцебскай вобласці колькасць занятых у рэгіянальнай скарацілася на 18 тыс. работнікаў, а колькасць вакансій зафиксавана на ўзроўні 16 тыс. вакансій, што на 36,7%, або на 4,3 тыс. вакансій больш, чым на 1 красавіка 2023 гады. Выйсцем з дэфіцыту «працоўных рук» улады бачаць у вяртанні ў эканамічны абарот пенсіянераў і інвалідаў. І гэты працэс ужо шырока ўкараняцца ў жыццё.
У Віцебску расце клон «Таполі Перамогі». Гісторыкі мяркуюць, што гісторыя дрэва – фэйк
2 красавіка, у Дзень адзінства народаў Беларусі і Расіі на тэрыторыі віцебскага батанічнага сада пасадзілі саджанец (некаторыя СМІ ўжылі слова «клон») таполі, якая расце ў Валгаградзе і нібыта перажыла Сталінградскую бітву. Валгаградскія краязнаўцы, між тым, так і не прыйшлі да аднагалоснай высновы, ці насамрэч дрэва цэнтральнай плошчы горада з'явілася там яшчэ да вайны. У віцяблян пытанне іншае: чаму дрэвы на гарадской Плошчы Перамогі знішчалі без шкадобы, хаця яны таксама ўвасаблялі памяць пра Вялікую Айчынную вайну.
За «экстрэмізм» у сацыяльнай сетцы ўлады пакаралі ветэрана вайны
Суддзя суда Пастаўскага раёна Наталля Максімовіч 26 сакавіка за распаўсюджванне "экстрэмізму" ў сацыяльнай сетцы арыштавала на 5 сутак ветэрана вайны ў Афганістане Юрыя Каравацкага.
Дзяржкантроль Віцебшчыны вымушаны канстатаваць бяздзейнасць мясцовых уладаў і недавер да іх
На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантроля Віцебскай вобласці была зроблена выснова пра тое, што колькасць зваротаў да мясцовых органаў улады мае тэндэнцыю да скарачэння, тым часам як колькасць зваротаў у КДК адчувальна расце. У 2023 г. іх паступіла значна болей, чым у 2022г., піша абласная газета «Витебские вести».