Дзясяткі прадпрымальнікаў выйшлі на акцыю пратэсту на Цэнтральным рынку ў Воршы. Пратэстоўцы трымалі плякаты «Працу прадпрымальнікам» і «Скасаваць указ №222». У сваёй заяве прадпрымальнікі падкрэсьлілі: «Мы паказваем усім, што мы не ў «адпачынках», а патрабуем скасаваць указ №222. Паглядзіце, колькі людзей сабралася!»

Апублікавана ў Акцыі

Дэлегацыя прадпрымальнікаў з розных гандлёвых цэнтраў і рынкаў Віцебску 6 студзеня наведала аблвыканкам. Прадпрымальнікі перадалі ўладам рашэньне праведзенага напярэдадні сходу пра тое, што не адновяць працу, пакуль ня будзе скасаваны ўказ № 222.

Апублікавана ў Правы працоўных

Страйк ІП ва ўсёй Беларусі прыпынены, але можа аднавіцца ў кожны момант. Пра гэта паведаміла каардынатарка аргкамітэту ў стварэньні прафсаюзу прадпрымальнікаў «Разам» Ірына Яскевіч. Яна адзначыла, што пастанова прадпрымальнікаў Віцебску і Гародні аб прыпыненьні страйку зусім ня значыць канец іх барацьбы за свае правы, а толькі яе пераход у іншую форму.

Апублікавана ў Акцыі

Больш за 90% індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыцьцяўляюць гандаль прамысловымі таварамі на тэрыторыі Калгаснага рынку ў Полацку, ня выйшлі на працу 1 ліпеня.

Апублікавана ў Акцыі

Індывідуальныя прадпрымальнікі ў рэгіёнах на знак пратэсту ня выйшлі на працу. Сталі рынкі ў Гомелі, Магілёве, Віцебску, Баранавічах, Пінску, Сьветлагорску - па ўсёй Беларусі. Віцебскія прадпрымальнікі лічаць, што Менск сваёй бяззубай пазыцыяй здрадзіў рэгіёнам.

Апублікавана ў Акцыі

Прыкладна 50% індывідуальных прадпрымальнікаў Віцебскай вобласьці падалі ў падатковыя органы «нулявыя дэклярацыі» напярэдадні ўступленьня ў сілу з 1 ліпеня ўказу Лукашэнкі № 222 аб рэгуляваньні дзейнасьці ІП. Такія дэклярацыі падаюцца ў выпадку адсутнасьці выручкі. Пра гэта БелаПАН паведаміла старшыня аргкамітэту па стварэньні прафсаюзу «Разам», віцебская прадпрымальніца Ірына Яскевіч.

Апублікавана ў Правы працоўных