Пятніца, 12 Красавік 2024

Улады працягвае пераследаваць глыбоцкага журналіста і ягоных блізкіх сваякоў

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

У Глыбокім (Віцебская вобласць) журналіста Дзмітрыя Лупача і ягоных дзяцей без рашэння суда ўлады публічна абвясцілі «злачынцамі». На міліцэйскім стэндзе паведамляе, што журналіст «уцёк ад следства», і настойвае на тым, што ён здзейсніў злачынства ў межах арт. 361-4 КК («Вярбоўка, іншае ўцягванне асобы ў экстрэмісцкую дзейнасць, навучанне, а роўна іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»).

На інфармацыйным стэндзе таксама размешчаны і фатаграфіі яго дзяцей - сына Валянціна і дачкі Кацярыны, якія таксама зараз жывуць за мяжой.

Пра сына напісана, што ён ухіляецца ад прызыву на ваенную службу (ч. 1 арт. 435 КК), пра дачку — што яна хаваецца ад следства па справе, адкрытай па ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).

Святлана, старэйшая дачка Дзмітрыя, ужо асуджаная па ч. 1 арт. 342 КК і адбывае пакаранне ў гомельскай ВК № 4. Яе затрымалі і асудзілі ў 2023 годзе.

Сам Лупач змушана з'ехаў з Беларусі пасля пераследу за супрацоўніцтва з незалежнымі СМІ. Перад гэтым яго ў ліпені 2021 года затрымлівалі на трое сутак у рамках крымінальнай справы за нібыта распальванне варожасці і сацыяльнай варожасці. У снежні 2023 года сілавікі правялі ператрус у ягонай кватэры ў Глыбокім, а таксама ў доме ў вёсцы.

Галіна Усціновіч