У судовым паседжанні Аляксандр сваю віну ў здзяйсненні правапарушэння прызнаў. Патлумачыў, што падчас распівання спіртных напояў, у стрыму з незнаёмай асобай выказаў лозунг грамадска-палітычнага характару, пры гэтым прадэманстраваў вымпел з выявай сцяга Украіны жоўта-сіняга колеру. Матывы сваіх такіх паводзін мужчына прывесці ў судзе не змог, патлумачыўшы свае паводзіны станам алкагольнага ап'янення.
З улікам усіх абставінаў справы і на падставе ч.1 арт.24.23 КаАП суддзя Карабліна пакарала Рандарэнку адміністрацыйным арыштам на тэрмін 15 сутак.
Марына Усціновіч