Падчас гэтай падзеі міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў пажадаў моладзі “захварэць” журналістыкай.

Апублікавана ў Дзяржава

 

Цікавая рубрыка знайшлася на інтэрнэт-старонцы газеты «Лепельскі край». Яна называецца «Карта городских проблем». А цікаўнасць яна выклікае тым, што абсалютна пустая: чытача сустракае толькі назва. Гэты факт, можа, і не сведчыць пра памкненне схаваць наяўныя праблемы, затое выразна дэманструе, наколькі супрацоўнікі дзяржаўнага СМІ абыякавыя да тых, для каго нібыта працуюць: вось вам, чытачы, пустое месца, бо і вы для нас – тое самае».

Апублікавана ў Дзяржава

У Віцебску 1 снежня адбылася выязная калегія Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, у якой прынялі ўдзел Міністр Уладзімір Пярцоў. На мерапрыемстве з назвай «Аб'яднанне і стварэнне рэгіянальных холдынгаў», чыноўнікі сумесна з журналістамі і кіраўнікамі рэдакцый мясцовых газет вырашалі ў якім выглядзе пераўтварыць медыяпрастору для мясцовых СМІ, каб яны сталі эфектыўным і танным інструментам для дзяржпрапаганды.

Апублікавана ў Дзяржава

Згодна з заявамі чыноўнікаў у Віцебскай вобласці ажыццяўляюць дзейнасць 66 рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі: сеткавыя дзяржаўныя выданні, недзяржаўныя газеты і часопісы, электронныя СМІ. Сумарная аўдыторыя дзяржаўных рэгіянальных выданняў складае ўжо больш за 500 тыс. карыстальнікаў. Аднак толькі за 2023 год мясцовыя суды ўнеслі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў не менш за 96 апазіцыйных інфармацыйных рэсурсаў.

Апублікавана ў Дзяржава

У ліпені раённыя выканаўчыя органы ўлады і Саветы дэпутатаў Віцебшчыны вызначыліся з тым, якія мясцовыя СМІ будуць мець права мець статус "афіцыйнага перыядычнага выдання". Чакана, што імі сталі мясцовыя дзяржаўныя газэты. Цяпер толькі гэтыя СМІ маюць права абнародаваць нарматыўна прававыя акты раённых выканкамаў і Саветаў дэпутатаў, што зробіць гэтыя акты набыўшымі законную сілу.

Апублікавана ў Дзяржава

Андрэй Панкрат – рэдактар раённай газеты “Веснік Глыбоччыны”, які быў раней простым рабочым на будоўлі, а пасля дзякуючы жаніцьбе на дачцэ былой рэдактаркі глыбоцкай раёнкі (з якой паспеў развесціся), выбіўся ў карэспандэнты і затым у рэдактары. А пасля вырашыў, што можа ганьбіць незалежных журналістаў і пачаў разважаць на тэму: ці можна верыць незалежным СМІ. Праўда, перад гэтым павыдаляў усе свае фотаздымкі, нават на сайце раённай газеты, якую ён узначальвае. Відаць, усё ж было сорамна пісаць падобныя памфлеты, не хоча “свяціць свой твар”, дарэчы, у адрозненне ад незалежных журналістаў. Але тое, што напісана ў інтэрнэце, ужо нікуды не дзенецца і адказваць усё адно за свае словы прыйдзецца.

Апублікавана ў Свабода слова

Першай стартавала ў дадзеным накірунку «Аршанская газета», даўшы слова Віталю Дудараву, намесніку гендырэктара прадпрыемства «Оршакомхоз», не зазначыўшы, праўда, што спадар з“яўляецца намеснікам дырэктара па ідэалагічнай рабоце, і Надзеі Каралёвай, інжынеру па ахове працы і пажарнай бяспецы ААТ «Оршаагропроммаш». Знайсці новыя твары для чарговай ідэалагічнай кампаніі рэдакцыя не парупілася, і чытачы пазналі ў гэтых асобах старых знаёмцаў, якія і раней з“яўляліся на старонках газеты ў падобнай ролі. 

Апублікавана ў Свабода слова

Вядзецца пра так званых «тэлефонных тэрарыстаў з Украіны», якія раней нібыта «змушалі беларусаў браць крэдыты ў банках і пералічваць ім грошы», а цяпер яшчэ і «схіляюць да дыверсій у Беларусі». Яшчэ месяц таму, распавядаючы пра занадта даверлівых мясцовых жыхароў, якія пасля званкоў на «Вайбер» пералічвалі грошы тэлефонным махлярам, дзяржСМІ пісалі хіба пра тое, што пацярпелыя нібыта заўважалі ўкраінскі акцэнт падчас гаворкі. Цяпер газеты, цытуючы матэрыялы СК, адназначна заяўляюць, што махляры – грамадзяне Украіны, і гэтых людзей цікавіць ужо не толькі незаконнае адыманне грошай, але і здзяйсненне тэрарыстычных актаў па загадзе нейкіх таямнічых міжнародных структур.

Апублікавана ў Дзяржава

Крытыкаваць сацыяльныя і эканамічныя недахопы ў Беларусі нібыта не забаронена.Нібыта нават наадварот: дзяржаўным медыям загада выкрываць хібы, якія замінаюць мясцовым жыхарам працаваць або адпачываць. Але на практыцы атрымліваецца наадварот. Нават там, дзе пералік праблем можна было хаця б назваць, дзяржаўныя газеты абыходзяцца агульнымі фразамі. Чарговы прыклад -артыкул пра прыём грамадзян у райцэнтры Гарадок, які правяла Міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцюкевіч.

Апублікавана ў Дзяржава

Газета «Витебские вести» апублікавала артыкул «Без «повесточки» никуда, или Странные идеи вместо вечных ценностей». Пад «павестачкай» журналістка Лілія Іўчанка мае на ўвазе «нетрадыцыйную сэксуальную арыентацыю» і ставіць у прыклад расейскае заканадаўства, якое забараняе «прапаганду ЛГБТ-ідэй». Таксама журналістку турбуюць дзіцячыя мульцікі: ёй не падабаюцца, калі галоўнымі героямі з'яўляюцца грыбы або няісныя ў прыродзе персанажы».

Апублікавана ў Дзяржава