З 2023 па сакавік 2024 года спецыялісты абласнога, гор і райвыканкамаў у рамках паўнамоцтваў і ў межах дзейнага заканадаўства, правялі праверкі ў 2900 магазінах і аб'ектах грамадскага харчавання з мэтай сабраць інфармацыю па цэнаўтварэнню, гандлю, грамадскага харчавання, абароны правоў спажыўцоў, т.б. было праверана кожнае пятае прадпрыемствы гандлю або ААП.
Гандлёвая інфраструктура Віцебскай вобласці ўключае больш як 13 тысяч гандлёвых аб'ектаў розных фарматаў (з іх 6,7 тысячы магазінаў гандлёвай плошчай 750 тыс. кв.м), 83 гандлёвыя цэнтры, 53 рынкі, 1,74 тысячы аб'ектаў грамадскага харчавання на 85,8 тыс. мяст.
Па выніках 2023 года ўдзельная вага тавараў беларускай вытворчасці ў рознічным тавараабароце Віцебскай вобласці склала 66,8 працэнта. У тым ліку па харчовых таварах - 79,6%, нехарчовых - 48,5%.
Улады лічаць, што прынятыя меры дазволілі захаваць стабільнасць унутранага спажывецкага рынку Віцебшчыны, не дапусціць дэфіцыту харчовых і нехарчовых тавараў, забяспечыць наяўнасць у гандлёвай сетцы іх шырокага асартыменту.
Ягор Елізараў