Серада, 03 Красавік 2024

У Віцебску ліквідаваны недзяржаўны фонд культуры

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Суддзя Віцебскага абласнога суда Таццяна Дзегцярова 1 красавіка прыняла рашэнне аб ліквідацыі Віцебскага мясцовага фонду падтрымцы культуры і сучаснага мастацтва "Стракаты свет", які на ўсім яго існаванні ўзначальвала Інга-Люцына Багінская. Уладальніца фонду і арт-прасторы «VZAP» вымушана ініцыявала закрыццё грамадскай арганізацыі.

Фонд доўгі час рэалізоўваў свае мэты і задачы праз арт-прастору "VZAP". Штомесяц у ім праходзілі дзясяткі культурных мерапрыемстваў у выглядзе канцэртаў, майстар-класаў, трэнінгаў, лекторыяў і творчых майстэрняў.

Вялікі маштаб праводзімай культурнай працы адлюстроўваецца нават у тым, што падпісчыкаў арганізацыя толькі ва “Вконтакте” мела 6,6 тыс., а ў сацыяльнай сетцы Instagram больш за 2,7 тыс. жыхароў Віцебску.

 Антон Шумскі