Звольнены мастацкі кіраўнік тэатру імя Якуба Коласа Міхаіл Краснабаеў
Менавіта ён паставіў спектакль «Ціль», які быў забаронены адразу пасля прэм’еры 21 лістапада мінулага году. Неўзабаве пасля прэм’еры, 1 снежня мінулага году быў звольнены дырэктар тэатру Аляксандр Старых, а ў пачатку гэтага году пасады ў тэатры страцілі акторы Юлія Крашэўская і Арцём Герак. Цяпер падышоў да сканчэння працоўны кантракт з Міхаілам Краснабаевым, і яго не працягнулі. У тэатры лічаць, што шэраг звальненняў наўпрост звязаны з тым, што спектакль «Ціль» не ўпадабала высокае начальства – за тое, што са сцэны прагучалі словы «Жыве Фландрыя!», а ў якасці дэталяў касцюмаў былі выкарыстаны белыя і чырвоныя стужкі.
У віцебскі драмтэатр імя Якуба Коласа прызначылі новага дырэктара
На пасаду дырэктара Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатру імя Якуба Коласа прызначылі Юлію Харкевіч, якая больш за дванаццаць гадоў працавала на пасадзе намесніка дырэктара, а з 1 снежня 2021 году была выканаўцам абавязкаў дырэктара. Новага кіраўніка прызначылі амаль праз 4 месяцы пасля звальнення Аляксандра Старых, пішуць «Народныя навіны Віцебску».
Да Таццяны Севярынец прыходзілі «тэатралы» з Кастрычніцкага РАУС Віцебску
Супрацоўнікаў міліцыі цікавіла, ці наведвае актывістка тэатральныя пастаноўкі віцебскага тэатру імя Якуба Коласа, ці яна глядзела спектакль «Ціль», што быў зняты з рэпертуару адразу пасля прэм’еры 21-га лістапада. А таксама ці не брала яна ўдзел у «партызанскай» акцыі салідарнасці са звольненым дырэктарам і акторамі, якія страцілі працу пасля ўдзелу ў пастаноўцы, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.
«Жыве Фландрыя!» У тэатры імя Якуба Коласа за гэтую фразу забаранілі спектакль
Віцебскія чыноўнікі адмянілі паказы спектаклю «Ціль» у Нацыянальным акадэмічным драмтэатры імя Якуба Коласа. Пасля прэм’еры, якая абылася 21 лістапада, пастаноўку наагул забаранілі і знялі з рэпертуару, піша Zerkalo.io. Прэм'ерай трагікамедыі «Ціль» коласаўцы адзначалі 95-годдзе тэатру.
Артысты і супрацоўнікі Коласаўскага тэатру правялі акцыю салідарнасьці з купалаўцамі
Раніцай 18 жніўня на прыступках віцебскага тэатру імя Якуба Коласа супрацоўнікі і артысты ўстановы культуры правялі акцыю ў падтрымку калегаў з Купалаўскага тэатру, якія не пагадзіліся са звальненьнем свайго дырэктара Паўла Латушкі і ўсім калектывам падалі заявы на звальненьне.
“Шалом, Ізраіль”. Як у Віцебску прайшоў габрэйскі фэстываль
У межах 25-га Міжнароднага фэстывалю “Пурымшпіль” ў тэатры Якуба Коласа прайшоў маштабны кірмаш “Шалом, Ізраіль”, на якім былі прадстаўлены шматлікія магчымасьці гэтай дзяржавы.