21 лістапада ў Нацыянальным тэатры імя Якуба Коласа ў Віцебску адбылася прэм’ера спектаклю «Ціль». Спектакль паставілі паводле пʼесы драматурга Рыгора Горына, якую ён напісаў на падставе раману бельгійскага пісьменніка Шарля Дэ Кастэра «Ціль Уленшпігель». Раман і спектакль распавядаюць пра барацьбу фламандцаў супраць іспанскага валадарства ў 16 стагоддзі.
На пастаноўцы былі кіраўнікі Віцебшчыны і прадстаўнікі Мінкульту. Але, як кажуць артысты, чыноўнікам спектакль не спадабаўся. Асаблівае раздражненне ў іх выклікалі выкарыстанне на сцэне чырвоных стужак і выкрыкі са сцэны «Жыве Фландрыя!».
У выніку спектакль знялі з рэпертуару. Паказ, запланаваны на 11 снежня, адменены – інфармацыя аб гэтым зʼявілася на сайце kvitki.by.