У Віцебску ў каталіцкай катэдры прайшло экумэнічнае набажэнства, першае ад часу ўтварэньня Віцебскай дыяцэзіі
22 студзеня ў катэдральным касьцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбылося экумэнічнае набажэнства пад дэвізам гэтага году «Пакліканыя, каб абвяшчаць вялікія справы Пана», падчас якога прадстаўнікі хрысьціянскіх Цэркваў і дэнамінацыяў Віцебску маліліся аб еднасьці хрысьціян.
За хабар затрыманы намесьнік начальніка ДАІ Віцебскай вобласьці
У Сьледчым камітэце пацьвердзілі інфармацыю пра тое, што ва УУС Віцебскай вобласьці за карупцыйнае злачынства быў затрыманы адзін з высокапастаўленых міліцыянтаў.
Звольненыя прадаўцы, за якімі таемна сачыў дырэктар, спрабуюць аднавіцца на працы
У Полацкім судзе разглядаецца справа наконт аднаўленьня на працы прадаўцоў ААТ «ПолацакБудМатэрыялы». На судовым паседжаньні высьветлілася, што дырэктар Андрэй Жук усталяваў схаваную відэакамэру ў краме «Гарызонт» і таемна назіраў за працай прадаўцоў.
Шматдзетная сям’я з Ноўкі намагаецца аднавіць правы дзяцей на атрыманьне годнага жытла
Шматдзетная маці, жыхарка аграгарадку Ноўка, Вальтэр Валянціна Валянцінаўна пасьля пяці гадоў знаходжаньня ў сьпісах грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэньні жыльлёвых умоваў, ня толькі не атрымала ніякай кватэры, але яшчэ і была пазбаўленая права на атрыманьне льготнага крэдытаваньня як шматдзетная маці.
Каля 200 прадпрымальнікаў выйшлі ў Віцебску да аблвыканкаму
Недзе 200 віцебскіх прадпрымальнікаў больш як гадзіну стаялі на марозе перад будынкам аблвыканкаму, чакаючы, чым завершацца перамовы іх дэлегатаў з прадстаўнікамі мясцовай адміністрацыі.
Ва Ўшачах асудзілі начальніка раённай вэтэрынарнай станцыі
Цяпер ужо былы кіраўнік спрабаваў схаваць ДТЗ, якое адбылося па яго віне. У выніку аварыі быў сур'ёзна пашкоджаны службовы аўтамабіль. На аднаўленьне Chevrolet Niva патрабавалася каля 33 мільёнаў рублёў. Вядома ж, аплачваць рамонт са сваёй кішэні былы начальнік не захацеў.
Віцебскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу Андрэя Гайдукова
Віцебскі абласны суд пакінуў без задавальненьня скаргу наваполацкага каардынатара аргкамітэту «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі» Андрэя Гайдукова на пастанову Наваполацкага суду ад 30 лістапада. Справу разглядала судзьдзя Сьвятлана Іванова.
Пасылка для палітвязьня Міхаіла Жамчужнага
Віцебскія грамадзкія актывісты даслалі палітвязьню Міхаілу Жамчужнаму, які адбывае пакараньне ў папраўчай калёніі № 14 (ст. Навасады Барысаўскага раёну), пасылку з рэчамі, неабходнымі яму для асабістага карыстаньня.
Віцебскі РАУС пра катаваньні: Імітаваў прыёмы барацьбы і падаў на падлогу
У Праваабарончы цэнтар «Вясна» зьвярнуўся студэнт УА «Віцебская дзяржаўная акадэмія вэтэрынарнай мэдыцыны» Павал Расьлякоў, які падчас вуснага апытаньня па факце крадзяжу маёмасьці быў зьбіты апэратыўнымі супрацоўнікамі ў аддзеле ўнутранных спраў адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Віцебску. Ва ўзбуджэньні крымінальнай справы і прыцягненьні да адказнасьці супрацоўнікаў АУС па выніках праверкі гэтага факту заяўніку было адмоўлена.
Чыноўнікі Віцебскага раёну абмеркавалі працу з былымі вязьнямі
Арганізацыя працы саветаў грамадзкіх пунктаў аховы правапарадку з асобамі, якія вярнуліся зь месцаў пазбаўленьня волі, лячэбна-працоўных прафілякторыяў і вядуць асацыяльны лад жыцьця, асаблівасьці працаўладкаваньня гэтай катэгорыі грамадзян былі разгледжаныя на сэмінары-нарадзе са старшынямі саветаў ГПАП раёну і камандзірамі добраахвотных дружын на базе Ноўкінскага сельвыканкаму.