Выканаўца наведаў Віцебск неўзабаве пасьля падобнай прэзэнтацыі ў Горадні.
Паводле словаў артыста, ён не чакаў, што зьбярэцца гэтулькі людзей, таму далёкая дарога, якую ён пераадолеў з другога канца Беларусі, была вартая таго. Людзей і напраўду сабралася багата – крэслаў хапіла ня ўсім, таму тым, хто спазьніўся, давялося стаяць у праходзе.
Падчас канцэрту перад слухачамі ў яркіх вобразах разгарнулася ўся гісторыя краіны – ад узьнікненьня Вялікага Княства Літоўскага і да падзеяў 20 стагодзьдзя.
Перад выкананьнем кожнай песьні артыст рабіў невялікі экскурс у гісторыю Беларусі і распавядаў пра кантэкст сюжэту твору. Шмат каму цікава было пачуць пра заснаваньне гарадоў, пра падзеі Паўночнай вайны і паўстаньня Каліноўскага, а таксама даведацца нешта новае пра такіх вядомых беларускіх дзеячоў як Панятоўскі, Міцкевіч, Багдановіч, Тарашкевіч.
На канцэрце прагучалі як песьні з новага альбому, гэтак і ўжо шырока вядомыя і любімыя гіты з рэпэртуару гурту Dzieciuki.
Напрыканцы сустрэчы слухачы маглі набыць кампакт-дыскі з запісам новага альбому і на жаданьне атрымаць аўтограф артыста.
А самыя адданыя прыхільнікі не прапусьцілі магчымасьці зрабіць сэлфі зь ўлюбёным выканаўцам.
https://viciebskspring.org/news/kulturnyja-pravy/item/2473-vitsebskaya-krama-vitaut-peratvarylasya-u-art-plyatsouku#sigProId0302172c6b
Уладзімер Бяляўскі