Адзін з герояў – Аляксандр – быў асуджаны да 4-х гадоў “хатняй хіміі” за аварыю на дарозе. У інтэрв’ю ен расказвае, як змянілася яго жыццё ва ўмовах адбывання тэрміну пакарання. Ен падрабязна апісвае, што мінімум вольнага часу навучыў яго планаванню ўласнага жыцця ў рэжыме “дом-праца-дом”, бо на “хатняй хіміі” час абмежаваны нават на паход у краму ці ў паліклініку, а ў выходныя дні і святы выходзіць на вуліцу ўвогуле забаронена.
Другога Аляксандра асудзілі да 3,5 гадоў “хатняй хіміі” за нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Паўтара гады гэтага тэрміну ўжо прайшлі. Мужчына таксама распавядае, як давялося памяняць свае звычкі ў сувязі з абмежаваннямі рэжыму. Але звяртае на сябе ўвагу іншая адметная дэталь, падкрэсленая журналістам:
“Осознание своего статуса стало для Аляксандра точкой отсчета для внутренних перемен. Его взгляд обратился к тем, кто особенно нуждается в защите, – к детям. Начав с помощи Полоцкому социально-педагогическому центру, где он помог обновить новогоднюю елку, Александр понял, что это лишь первая ступень. Теперь планирует сосредоточить свои усилия на соцучреждениях родного Новополоцка. «Мне кажется, потребности везде одинаковые, – говорит мужчина. – Канцелярия, развивающие игры для малышей, человеческое участие. Приятно оказать поддержку тем, кто в ней нуждается».
Праваабаронцы ўжо звярталі ўвагу на тое, што ўтрыманцам СІЗА раяць аказаць матэрыяльную дапамогу сацыяльным установам – гэта, маўляў, будзе ўлічана ў судзе. Падобна, што ў артыкуле ўскосна апісваецца падобная сітуацыя: асуджаным да “хатняй хіміі” тлумачаць, што ў іх ёсць мажлівасць лягчэй атрымаць УДВ, калі яны будуць рабіць “дабрачынныя ахвяраванні”.
Апошні герой рубрыкі – Віктар – у 16 год стаў наркакур’ерам. Суд пакараў яго 10-цю гадамі пазбаўлення волі. Але – “на судьбе Виктора отразились последовательные меры гуманизации уголовной политики: амнистия, помилование, изменение законодательства. В сумме срок сократили на 6 лет”, а таксама замянілі частку тэрміну пакарання “хатняй хіміяй”. Зараз малады чалавек ужо вольны, ён пераехаў у Мінск, працуе, судзімасць з яго будзе знята толькі праз 5 год. І – ён таксама “помогает благотворительным фондам”, як вынікае з інтэрв’ю.
Зрэшты, тры інтэрв’ю са “стаўшымі на шлях выпраўлення” асобамі, якія раптам сталі яшчэ і шчодрымі спонсарамі, не адлюстроўвае ўсёй карціны. Па словах начальніка крымінальна-выканаўчай інспекцыі Наваполацкага ГУВД Івана Галяковіча, на ўліку ў гэтай структуры знаходзяцца больш за 600 чалавек, і гэтая лічба ў апошнія гады не змяншаецца. З іх каля 230 – гэта “оступившиеся впервые”, каля 170 – асобы, за якімі ажыццяўляецца нагляд пасля некалькіх судзімасцей. У 2025 годзе 17 чалавек з тых, хто пад наглядам КВІ, былі накіраваны ў ЛПП, 6-ці пакаранне было заменена на больш суровае.
Міхаіл Мартынаў
Чацвер, 26 Люты 2026
Наваполацкая газета расказвае, як жывуць людзі з крымінальнымі прысудамі, у тым ліку на “хатняй хіміі”
Не так даўно ў газеце “Новополоцк сегодня” з’явілася рубрыка “Уголовная правда”. Там сабраны інтэрв’ю з тымі, хто быў асуджаны за крымінальныя злачынствы. Усе гэтыя аповеды вельмі аптымістычныя: героі “усвядомілі свае памылкі” і “выправіліся” або ўжо стяць на “шляху выпраўлення”. Але тое-сёе ў іх аповедах насцярожвае: некаторыя з іх раптам сталі шчодрымі спонсарамі і ахвярадаўцамі для "дабрачынных фондаў".
Апублікавана ў
Рознае