Нягледзячы на тое, што кантроль за выкананнем тэрмінаў выплаты зарплаты праводзіцца на аснове даных статыстычнай справаздачнасці, суб'екты малога прадпрымальніцтва вызваляюцца ад рэгулярнай статсправаздачнасці па працы. Але Камітэт дзяржаўнага кантролю на сістэмнай аснове, выкарыстоўваючы магчымасці аддаленага кантролю, выяўляе суб'екты з пратэрмінаванымі даўгамі па аплаце працы.
Да вінаватых службовых асоб прымаюцца меры адміністрацыйнай і дысцыплінарнай адказнасці. За несвоечасовую выплату заробкаў агулам за 2025 год Камітэтам дзяржкантролю і Дэпартаментам інспекцыі працы да адміністрацыйнай адказнасці былі працягнутыя 180 службовых асобаў.
У выпадку несвоечасовых разлікаў па аплаце працы ды іншых належных выплат Камітэт дзяржкантролю па Віцебскай вобласці заклікае грамадзян накіроўваць паведамленні ў тэлеграм-канал ведамства.
Злата Карлазіна