На агнявой падрыхтоўцы дзеці выканалі нарматывы па няпоўнай разборцы і зборцы аўтамата Калашнікава, а таксама адпрацавалі падрыхтоўку да стральбы з розных палажэнняў: кантакт стоячы, з калена, лежачы.
Як піша глыбоцкая раёнка, яны на сабе адчулі складанасць штурму акопа, падыходу да будынка, уваходу ў яго праз вокны і далейшага штурму памяшканняў.
Таксама хлопцы і дзяўчаты вывучалі пытанні ваеннай тапаграфіі і на практыцы паспрабавалі правільна карыстацца компасам, вызначыць магнітны азімут і рухацца па зададзеным напрамку.
Далей вайскоўцы ваеннай часці 5530 праводзілі з падлеткамі такі званую спартыўна-масавую работа, падчас якой ладзіліся паядынкі па рукапашным баі. Таксама дзяцей вучылі элементам самастрахоўкі, ахоўна-атакуючым дзеянням рукамі і нагамі і агульнай фізічнай падрыхтоўцы.
Для выхаванцаў клуба «Паўночны» глыбоцкія ўлады арганізавалі экскурсію па вядомых мясцінах горада Полацка. Іх звазілі на мемарыяльны комплекс «Курган Славы», у прыродна-экалагічны музей, Сафійскі сабор, мемарыял Памяці героям вайны 1812 года.
Пётр Глушко